1712 індывідуальных прадпрымальнікаў зарэгістравана на 1 сакавіка 2016 года ў Слонімскім раёне, 421 мікра- і малая арганізацыя.
2 разы — рост заработнай платы ў 2011-2015 гадах.
1,7 разоў — павелічэнне рознічнага таваразвароту за 2011-2015 гады.
2 разы — настолькі павялічыўся экспарт тавараў (без уліку арганізацый, якія падпарадкуюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання) за 2011-2015 гады.
7956 чалавек (28,45% ад агульнай занятасці) — колькасць людзей, занятых у малым і сярэднім прадпрымальніцтве.
151,52 млрд. руб., ці 2,8% — такія сродкі паступілі ў бюджэт раёна за 2015 год ад суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 16,3% — ад мікра- і малых арганізацый, 7,7% — ад сярэдніх арганізацый, 3,9% — ад ІП.
827 чалавек у Слонімскім раёне было прынята на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы ў 2011-2015 гадах, у тым ліку ў прамысловасці — 151 чалавек, у будаўніцтве — 50 чалавек, у гандлі — 520 чалавек і інш.
450 беспрацоўных стаяла на ўліку па стане на 1 сакавіка 2016 года, 215 месцаў было заяўлена наймальнікамі.
1,6% — узровень беспрацоўя ў Слонімскім раёне на 1 сакавіка 2016 года.
2,7 разоў — такое павелічэнне экспарту паслуг адбылося за 2011-2015 гады.
39,6 — павелічэнне вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2011-2015 гады.
4 мілярды — памер адраснай сацыяльнай дапамогі ў Слонімскім раёне за 2015 год. Яе атрымалі 1 885 грамадзян.

Інфаграфіка аўтара