Наверх
EUR 2.3169
USD 2.0352
RUB(100) 3.2365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Куды ідзем?

18 апреля 2016 15:32
349
Поделиться:
Не з'яўляючыся эканамістам, любы грамадзянін разумее, што яго асабісты дабрабыт залежыць ад стану эканомікі краіны ў цэлым. Пэўны перыяд часу мы жылі ў стане так званай “стабільнасці і росту ВУП” (валавога ўнутранага прадукту), які дасягаўся рознымі спосабамі, часцяком ніяк не звязанымі з эканамічным развіццём.

Аднак такое становішча рэчаў не можа доўжыцца бясконца, у чым сёння пераконваюцца нават самыя гарачыя прыхільнікі абвешчанага калісьці «асаблівага шляху» нашай краіны. Да прыкладу, рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў у 2015 годзе ўпалі на 5,9%. Пры гэтым многія мае знаёмыя адзначаюць, што ў іх  сямейных бюджэтах выдаткі на харчаванне значна павялічыліся.

У сувязі з гэтым людзі і задаюць пытанне: як пражыць на тую зарплату, якой ацэньваецца іх праца? Сёння цэны на прадукты харчавання ў Беларусі ўжо вышэйшыя, чым у суседняй Польшчы.  І гэта пры тым, што ў большасці раёнаў Беларусі сярэдняя зарплата пасля выплаты падаткаў складае менш за 200 USD.

Да таго ж пачаліся скарачэнні работнікаў на прадпрыемствах. За 2015 год з дзяржаўных прадпрыемстваў ужо былі звольненыя каля 100 тысяч чалавек. Тыя ж, хто стаіць на ўліку на біржы працы, у сярэднім у лютым атрымлівалі па 12 даляраў.

У той жа час, па дадзеных Статыстычнага камітэта СНД, у Азербайджане сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі склаў у лютым 2016 года 166 даляраў, у Малдове — 67 даляраў, у Таджыкістане — 37 даляраў, ва Украіне — 56 даляраў.

Існуючая палітыка-эканамічная мадэль, пры якой дзяржава з’яўляецца працадаўцам для большасці грамадзян, на сённяшні дзень не можа забяспечыць гэтых самых грамадзян ні працай, ні добрым заробкам, ні нават дапамогай па беспрацоўі.

Факты — упартая рэч, а яны сведчаць пра імклівае падзенне даходаў у казну.

Так, у 2015 годзе ВУП Беларусі скараціўся на 3,9%. У студзені-лютым 2016 года ВУП Беларусі скараціўся яшчэ на 4% да аналагічнага перыяду 2015 года.

У студзені 2016 года беларускі экспарт тавараў і паслуг знізіўся на 18,5% да студзеня мінулага года.  Пры гэтым адбываецца падзенне экспарту ключавых беларускіх тавараў. У студзені пастаўкі па галоўнай экспартнай пазіцыі, нафтапрадуктах, скараціліся на 5,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, у грашовым выразе падзенне склала 33,3% (464 300 000 USD).

Экспарт калійных угнаенняў у студзені скараціўся на 37%, да 142 млн. USD.

Дык што з эканомікай Беларусі? Якія перспектывы? Многія аналітыкі лічаць, што ВУП Беларусі ў 2016 годзе знізіцца на 2,7%. МВФ (Міжнародны валютны фонд) таксама пагоршыў сваю адзнаку па інфляцыі ў гэтым годзе на 2,2 працэнтных пункта да 14,5% (год да года) супраць 12,3%, прагназаваных фондам раней. Рост спажывецкіх цэн у 2017 годзе прагназуецца экспертамі МВФ на ўзроўні 11,3%.

Трэба сказаць, што на гэтую капрызнаю даму — эканоміку — такія звыклыя прыёмы нашых уладаў, як  пагрозы, забароны, «заціск гаек» або голы папулізм не дзейнічаюць. І, адпаведна, перспектывы паляпшэння яе стану ў Беларусі вельмі імглістыя…

16.04.2016                      

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание