Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.4939
USD 2.4161
RUB(100) 3.9936
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Падпісаў — лічаць!

18 апреля 2016 9:44
Поделиться:
Дачакаліся здзяйснення пенсійнай рэформы беларусы. Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ №137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Ужо з 1 студзеня 2017 года, згодна з указам, прадугледжана паступовае падвышэнне ўзросту выхаду на заслужаны адпачынак. А ў выніку рэалізацыі гэтага дакумента, жанчыны будуць выходзіць на пенсіі ў 58 гадоў, а мужчыны — у 63. Абавязковым для ўсіх тое мусіць стаць з 1 ліпеня 2022 года

А пакуль беларускія мужчынкі і жанкі, якім год-два-тры заставалася да пенсіі, ліхаманкава лічаць, колькі ж ім яшчэ цяпер трэба адпрацаваць пасля 60 і 55 гадоў.

— Працавала ў педагогіцы, лічыла, што тры гады да пенсіі засталося. Сышла з ліку неганаровых сёння сейбітаў ведаў, думала, што восем гадоў застаецца. А цяпер колькі яшчэ дабавілася? — пыталася хутчэй у самой сябе знаёмы былы педагог, вывучаючы надрукаваную ў газеце табліцу выхаду беларусаў на пенсію па новых правілах. Бо адказ на пытанне маладзіцы ляжаў на паверхні — працаваць ёй цяпер да 58 гадоў.

Падпісаў…

Яшчэ адзін мужчына, каму сёлета восенню спаўняецца 58, патэлефанаваў з пытаннем, а ці правільная тая табліца ў газеце, бо ў яго ўзніклі сумненні ў падліках… Табліца правільная — у 62 гады пойдзе мужчынка на пенсію замест чаканых 60.

Прэзідэнт падпісаў — народ лічыць. Прынялі як дадзенасць. Ні масавых, ці нямасавых акцый пратэсту, ні нават бурных абмеркаванняў у працоўных калектывах ці на ўласных кухнях. Так ёсць, і з гэтым нам жыць — жыццёвая філасофія сучаснага беларуса. І не важна, прафесар універсітэта ён ці калгасны мазутчык-механізатар. За 20 з гакам гадоў надзея на адэкватнае ў гэтай частцы свету жыццё выпетрылася ў нас, як рэдкія валасы з галавы аўтара чарговага ўказу. А ўказы тыя — галаўны боль патэнцыйных пенсіянераў і вымушаных дармаедаў. Ды, бывае, яшчэ ў адной асобе. Як, напрыклад, здарылася з былым рабочым Слонімскай КПФ Міхаілам Сашко, якога выкінулі з працы ў 57 гадоў перад самым падвышэннем пенсійнага ўзросту. Выкінулі, бо надта ўжо старанна абараняў правы рабочых як сябра непадуладнага прафсаюза. А выбудавана ж усё пад уладу за гэтыя два дзесяцігоддзі, ды збольшага пад уладу аднаго чалавека…

А колькі той пенсіі будзе?

Вось жа каб большасць з нас былі такімі, як Міхаіл, то, напэўна, не было б ужо ні такіх указаў, ні такога іх аўтара. Але большасць успрымае ўказы і іх аўтара як дадзенасць, з якой трэба жыць. То так і жывем: лічым гады і выкручваемся з пасткі чарговага ўказу. А яго аўтар выглядае на доўгажыхара, які збіраецца працаваць да скону.

Фото: belnovosti.by


Наш канал в Telegram