Наверх
Слоним
пасмурно
-2 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.4919
USD 2.4151
RUB(100) 3.9946
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пасланне ў нікуды

22 апреля 2016 14:17
Поделиться:
Нічога не сказаў ні путнага, ні добрага. Адно пустаслоўе, ад якога нават міністры з дэпутатамі драмалі ў залі… Летаргічны сон Беларусі

Тым часам кнігі “Абарона Курапатаў. Народны мемарыял” і “Добрая фатаграфія” Зянона Пазняка прызналі экстрэмісцкай літаратурай… Інспектары ДАІ ў Мінску татальна паадпраўлялі на штрафстаянкі матацыклы і скутары сталічных байкераў, бо адзін з іх раней збіў на скрыжаванні сваім байкам даішніка… Міліцыянты ў Мінску ноччу збілі і затрымалі апазіцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка, а ў судзе не змаглі нават аргументавана патлумачыць — навошта? Так што суддзі прыйшлося адпраўляць пратаколы міліцыянтаў на дапрацоўку, а Сіўчыка адпусціць. Але не надоўга. Пратаколы дапрацавалі. Хутка апазіцыянеру патрэбна ісці ў суд, дзе яго будуць вінаваціць у хуліганцы ды непадпарадкаванні тым жа мянтам. Можна не сумнявацца, каго зробяць вінаватым…  

У Слоніме 28 красавіка будуць судзіць кіраўніка мясцовай суполкі БНФ Паўла Севасцьяна за падтрымку ўкраінкі Надзеі Саўчанка — патрымаў з сябрамі плакат каля ўезду ў Слонім… І як гэта ўсё назваць?

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч назвала нас нацыяй, якая спынілася ў развіцці, а час вельмі паскорыўся. Толькі якая розніца, паскорыўся час ці не, калі князі з гразі чорнае тут выдаюць за белае, хлусню за праўду, а апошнім аргументам дабіцца справядлівасці ў народа застаюцца ўсё тыя ж вілы? Толькі такога аргумента якраз баіцца і перасцерагае ад яго беларусаў Алексіевіч, адсылаючы на доўгі і нялёгкі эвалюцыйны шлях да свабоды. Манкуртаў тутэйшых ды гаспод усходніх, якія гэтых тутэйшых за сваіх васалаў успрымаюць, такая пазіцыя вельмі задавальняе. Яшчэ крыху — і эвалюцыянаваць не будзе каму, знікнем як нацыя. Бо калі няма развіцця, наступаюць застой, дэградацыя і смерць.

І няма прарока ў Айчыне.

Наш канал в Telegram