12 красавіка падчас збораў у Францыі каманда Беларусі па веславанні была падвергнута вобыску і допыту з боку мясцовага антыдопінгавага агенцтва з прыцягненнем паліцыі і пракуратуры. Вобыск быў ініцыяваны антыдопінгавым агенцтвам Францыі і дазволены пракурорам горада Ажэн.
Газета паведаміла, што ў 17 спартсменаў былі станоўчыя вынікі на забаронены з гэтага года прэпарат мельдоній, канцэнтрацыя не ўдакладняецца.
Рэчыва, якое да яго забароны ўжываў спартовец, не раптоўна сыходзіць з арганізма. На дадзены момант ВАДА (Сусветнае антыдопінгавае агенцтва) праводзіць даследаванне наконт тэрміну вываду мельдонію з арганізма. Усе беларускія весляры цяпер працягваюць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.
Уладзімір Шантаровіч з упэўненасцю зазначыў, што «…у вядучых нашых весляроў Арцёма Козыра і Алега Юрэні мельдоній не выяўлены».
Зборная каманда Беларусі па веславанні ўжо заваявала 12 пуцёвак на Алімпіяду.
Алег Юрэня, выхаванец Мастоўскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву па веславанні на байдаках і каноэ, які зараз трэніруецца ў Брэсце, на рэспубліканскіх спаборніцтвах прадстаўляе Гродзенскую і Брэсцкую вобласці.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь