Наверх
Слоним
пасмурно
22 °C
Зельва
пасмурно
22 °C
Волковыск
пасмурно
22 °C
Мосты
пасмурно
22 °C
Дятлово
пасмурно
22 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.899
USD 2.4375
RUB(100) 3.3156
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская царква з самым старым звонам у Беларусі стала гісторыка-культурнай каштоўнасцю

16 августа 2016 13:40
Поделиться:
Шасці цэрквам у Слонімскім раёне нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і два дзясяткі аб`ектаў пазбавіліся такога статусу. Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №607 была прынята 2 жніўня 2016 года.

 

Храм Святога Іліі ў в. Клепачы.

Храм Святога Іліі ў в. Клепачы.

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей трапіла Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Збочна, царква Святога Іллі ў в. Клепачы, царква Раства Багародзіцы з брамай-званіцай у в. Міжэвічы, царква Святога Георгія з брамай-званіцай у в. Пасінічы, царква Святой Параскевы Пятніцы з брамай-званіцай у в. Старадзявяткавічы і царква Святога Іллі ў в. Сурынка. Аб`ектам прысвоена 3-я катэгорыя каштоўнасці.

Усе гэтыя слонімскія храмы датуюцца першай паловай  XIX стагоддзя і, вядома, маюць сваю багатую гісторыю. Адзін з цікавых фактаў — у царкве Святога Іллі ў вёсцы Сурынка захаваўся самы стары звон у Беларусі, датаваны 1702 годам. Атрымліваецца, што яму больш за 300 гадоў.

На падставе заключэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры былі пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці курганныя могільнікі ў вёсках Бярдовічы, Нагуевічы, Новыя Орлавічы, Ягнешчыцы і Кавалі, каменныя магілы ў Вялікай Кракотцы і каменны могільнік у вёсцы Лапухова. У гэты спіс увайшлі гарадзішчы ў Вялікіх Шылавічах і Лапухове, каменны могільнік у Юхнавічах, а таксама селішчы розных перыядаў у вёсцы Кавалі, Партызанаўка, Ніз, Парэчча, Паўлава, Русакова, Талькаўшчына, Ферадкі, Чамяры і Чапялева.

Царква Святога Георгія з брамай-званіцай у вёсцы Пасінічы.

Царква Святога Георгія з брамай-званіцай у вёсцы Пасінічы.

Храм Раства Багародзіцы ў в. Міжэвічы.

Храм Раства Багародзіцы ў в. Міжэвічы.

Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Збочна.

Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Збочна.

Царква Святой Параскевы Пятніцы з брамай-званіцай у вёсцы Старадзявяткавічы.

Царква Святой Параскевы Пятніцы з брамай-званіцай у вёсцы Старадзявяткавічы.

Царква Святога Іллі ў в. Сурынка.

Царква Святога Іллі ў в. Сурынка.

Фота http://www.eparhia.by

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание