Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.4939
USD 2.4161
RUB(100) 3.9936
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 483,17 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Беларускі Дзень Перамогі

8 сентября 2016 11:53
Поделиться:
У гісторыі кожнай нацыі ёсць моманты, якімі можна ганарыцца. У беларусаў адно з галоўных месцаў у гэтым шэрагу займае Арша́нская бітва.

За апошнія 500 гадоў галоўная пагроза для беларусаў (ліцвінаў) як нацыі ідзе ад усходняга суседа. Яны мэтанакіравана знішчалі ўсе ліцвінскае, нават змяніўшы нашу спрадвечную назву на Беларусь. Але ліцвінскі падмурак застаўся і ў назве Беларусь.

У Бога можна верыць і не верыць. У беларусаў дзве традыцыйныя хрысціянскія канфесіі — каталіцтва і праваслаўе. І вось менавіта ад каталіцтва Масква абараняе «истинно православных единоверцев», забываючы пра тое, што беларусы, каталікі і праваслаўныя — гэта адзін народ. Беларускае праваслаўе, якое маскавіты называлі «литовской схизмой», старэйшае і болей жывое, чым маскоўская артадоксія, заснаваная ў часы мангольскага ярма.

Падчас бітвы на полі пад Оршай 8 верасня 1514 года камандаваў войскамі Вялікага княства Літоўскага праваслаўны гетман Кастусь Астрожскі. Перад бітвай з абодвух бакоў адслужылі імшу праваслаўныя святары (з нашага боку адслужылі яшчэ і каталіцкія). Атрымаўшы бліскучую перамогу у меншасці, гетман Канстанцін Астрожскі і войскі ВКЛ паказалі, што Бог быў на іх баку і што на іх баку праўда.

Маскоўскія войскі страцілі забітымі блізу 40 тысяч чалавек. У рукі пераможцаў трапіла шмат трафеяў — зброя, баявыя сцягі. Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстанцін Астрожскі раздаў сваім жаўнерам у падзяку за мужнасць і адвагу. Як сцвярджаюць летапісы, сярод трафеяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія цар Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцвінаў. Гэтыя кайданы праз меней як тры стагоддзі на ліцвінаў надзене іншы кіроўца Расеі — Кацярына ІІ. Тыя кайданы руская імператрыца начапіла так моцна, што дагэтуль іх не расчэпім. Але каб не было Аршанскай бітвы, гэта магло здарыцца яшчэ раней і для беларусаў было б катастрофай. Тады з нашымі землямі мог здарыцца «эфект Смаленшчыны», калі этнічна беларуская тэрыторыя патрапіла ў абдымкі ўсходняга суседа, і цяпер там амаль немагчыма знайсці прыкмет беларускасці.

Бітва пад Воршай яшчэ ідзе. Яна будзе працягвацца да таго часу, пакуль на тым месцы не адкрыюць манументальны помнік у гонар пераможцаў пад бел-чырвона- белымі сцягамі і Пагоняй, з каталіцкімі і праваслаўнымі крыжамі і пакуль 8 верасня не стане афіцыйным святочным днём у нашай роднай краіне — Днём вайсковай славы, беларускім ДНЁМ ПЕРАМОГІ.

P.S.

Ні Сталінград, ні Ватэрлоу,

Ні Кулікова дзіка поле,

тут сярод беларускіх палёў

паклалі ворагаў даволі…

І не спыніць ліцвінаў грамады,

іх шаблі, коней і гарматы,

каб не было маскоўскае арды

і былі цэлы нашы хаты.

Пад Воршай мужныя дзяды

ды з бел-чырвона-белымі

стужкамі іх дзіды

перамаглі на беразе Крапіўны,

каб не было усходняе бяды!

Ды гэтага, на жаль, хапіла толькі

яшчэ амаль на тры стагоддзі…

Але ліцвінаў карані

жывуць дагэтуль у народзе.

Іх не спыніць і ім

ня скажаш годзе!

Наш канал в Telegram