Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
облачно
9 °C
Мосты
облачно
9 °C
Дятлово
облачно
9 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 2.2626
USD 2.0438
RUB(100) 3.199
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Круціў педалі па 14 гадзін у дзень: на веласіпедзе слонімец даехаў да Калінінграда і вярнуўся дамоў

10 сентября 2016 15:34
Поделиться:
57-гадовы слонімец Пётр Юдзіцкі здзейсніў падарожжа на веласіпедзе са Слоніма ў Калінінград і такім жа чынам вярнуўся назад. Як гэта — пакарыць пад коламі свайго веласіпеда 1 250 кіламетраў за шэсць дзён шляху, «ГС» распытала ў веламарафонца.

— Пётр, як узнікла ў Вас ідэя адправіцца ў Калінінград і як аднесліся да яе Вашыя знаёмыя?

— У жыцці не хапае драйва, вось і прыдумаў такое. Ад ідэі гэтай, вядома, усе знаёмыя былі ў шоку. Выбраў Калінінград, бо там жывуць амаль усе мае сваякі. Яны мяне сустракалі з кветкамі ля ўезда ў горад. Пагасціў там чатыры дні. Трэба было вяртацца. Ведаў, што мяне чакае на зваротнай дарозе, але дзявацца не было куды — трэба было зноў ехаць на веласіпедзе. (Смяецца.)

— А як Вы рыхтаваліся да такога сур`ёзнага падарожжа?

— Сваю задумку — даехаць да Калінінграда на веласіпе­дзе, а гэта ні многа ні мала 623 км — я выношваў амаль год. Фізічная падрыхтоўка ў мяне ёсць. З кіраўніком групы «ВелаСлонім» Вячаславам Адасікам распрацавалі маршрут. Веласіпед дапамагаў рыхтаваць Аляксандр Шындзіч, які трэніруе веласіпедыстаў-шашэйнікаў у клубе. А асабліва натхняў мяне на гэтую справу мой сябар Сяргей Бачтароў, майстар спорту міжнароднага класа ў марафонскім бегу, які цяпер жыве ў Мінску. Ён адвёз маю сумку з рэчамі з Мінска ў Калінінград.

— Раскажыце падрабязней пра падарожжа, дзе начавалі, як ехалі.

— Ехаць так, як было запланавана, не заўсёды атрымлівалася. Першы дзень дарогі быў самы ўдарны — праехаў 260 кіламетраў, хоць планавалася менш. Харчаваўся ў прыдарожных барах, купляў прадукты ў магазінах. Начаваць прыходзілася і ў гасцініцах, і ў людзей у маленькіх вёсачках. Рабіў прыпынак, напрыклад, у польскім Аўгуставе, дзе здаюць пакоі прыватнікі.

— Як спраўляліся са стомай?

— Браў з сабой энергетычны біятонік і гель у цюбіках для спартсменаў. Без гэтага, вядома, саслабеў бы, бо круціў педалі па 14 гадзін у суткі. На другі-трэці дзень стала ехаць лягчэй, можна сказаць, што ўцягнуўся.

— Якія здарэнні і форс-мажорныя абставіны чакалі Вас на шляху?

— Пераважна гэта былі праколы шын. Па дарозе ў Калінінград пракалоў пяць шын — у першы дзень чатыры і ў другі дзень адну. З сабой браў тры запасныя камеры. Клеіў іх ноччу. На зваротным шляху ў мяне было ўжо восем запасных камер. Але, як ні дзіўна, дарога дамоў абышлася без праколаў.

 — Як рэагавалі на веламарафонца сустрэчныя, і кіроўцы ў тым ліку?

— Падчас гутаркі з палякам, які даведаўся, куды еду, ён паціснуў мне руку. Многія, канешне, дзівіліся, з радасцю дапамагалі і кола падправіць, і дарогу паказвалі. У Польшчы вадзіцелі вельмі ветлівыя, не абганялі мяне, калі бачылі, што гэта нейчым чынам мне перашкодзіць. Складаней было ў гэтым плане на нашай тэрыторыі, калі фуры праносіліся за сантыметраў трыццаць ад мяне і мяне гайдала ад гэтага ветрам. Наогул велападарожнікаў-ціхаходаў — з рукзакамі, палаткамі — сустрэў на сваім шляху многа. Праўда, у адрозненне ад іх у мяне была іншая мэта — больш спартыўная.

— Вы ў вельмі добрай фізічнай форме. Як падтрымліваеце яе?

— Устаю а палове пятай, а ў выхадныя дні ў шэсць гадзін раніцы і займаюся па дзве — дзве з паловай гадзіны, у тым ліку на эліпсоідным трэнажоры, на якім спальваецца за га­дзіну каля 1 200 кілакалорый. Пасля расцяжка, перакладзіна, брусы. Нагрузка падчас заняткаў ідзе на ўсе групы мышцаў. У суботу — лазня. Гэта для мяне стала прывычным ладам жыцця, без якога ўжо не магу абысціся. Раней бегаў. Удзельнічаў у Рыжскім і Гродзенскім класічным марафоне. У сваёй узроставай групе ў Рыжскім марафоне выйграў, а ў абсалюце быў 14-м сярод 18 тысяч удзельнікаў.

— А якія яшчэ вяршыні плануеце пакараць у будучыні?

— Так як прабегчы Пражскі марафон мне не ўдалося, то хачу хоць на веласіпедзе дае­хаць да Прагі. Працаваў у Празе ў 83-86-х гадах, там засталіся сябры.

— І наколькі доўгай будзе дарога да пражскіх сяброў?

— У два разы большая, чым да Калінінграда, звыш тысячы кіламетраў.

— Гладкай дарогі пад Вашымі коламі!

— Дзякую!

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание