Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
8 °C
Мосты
облачно с прояснениями
8 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
8 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
6 °C
EUR 2.4299
USD 3.802
RUB(100) 2.9174
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Беларускамоўныя — 12%

30 сентября 2016 15:19
Поделиться:

У рэдакцыю «Газеты Слонімскай» зайшоў мясцовы пісьменнік Аляксей Якімовіч са сваёй новай кніжкай для дзяцей «Сем гісторый пра воўка і вожыка». Але не толькі з ёй, прыхапіў яшчэ выдадзеную раней кніжку «Металічны чалавек» ды напісаны дома зварот да чытачоў, які просіць надрукаваць у газеце.

— Я толькі што з выканкама, — пачаў з парога. — Хадзіў прасіць, каб арганізавалі ў школах ці бібліятэках сустрэчы чытачоў са мной, прасіў, каб яны паспрыялі выдавецтву ў рэалізацыі гэтых дзвюх маіх кніжак для дзяцей на роднай мове. Быў у загадчыка аддзела адукацыі Тэрэзы Юшкевіч і намесніка старшыні райвыканкама Кацярыны Руткоўскай. Яны выслухалі мяне, абяцалі падумаць над маёй прапановай. Хацеў яшчэ да Таргонскага завітаць, пагутарыць на гэты конт, але ў прыёмнай сказалі, што да старшыні на прыём патрэбна папярэдне запівацца. Запісаўся…

Беларускамоўныя газеты

Пакуль Аляксей Якімовіч расказваў пра свой паход да мясцовых уладаў, я прачытаў яго зварот да чытачоў-землякоў, у якім пісьменнік просіць кіраўнікоў дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў і ўстаноў Слоніма набываць яго кнігі ў выдавецтве «Пачатковая школа»… Нешта зусім новае ў выдавецкім маркетынгу па-слонімску. Абяцаю, што надрукуем гэты зварот у газеце, ды гартаю вельмі файна аформленую кніжку «Сем гісторый пра воўка і вожыка».

Такую кніжку прыемна ўзяць у рукі, ды і кошт 5 рублёў падаецца прымальным па сённяшнім часе. У канцы кніжкі — рэклама дзіцячай літаратуры выдавецтва. Разглядаю прыцягальныя ў сваіх яркіх колерах вокладкі кніг — усе рускамоўныя, акрамя «Металічнага чалавека» Аляксея Якімовіча, які стаіць побач ды кажа, што хутка, відаць, па-беларуску зусім не будзе каму чытаць.

Развітаўся з пісьменнікам ды звярнуўся да інтэрнэту спраўдзіць, колькі кніг сёлета ўжо выдалі па-беларуску. Аказваецца, за першыя паўгода (паводле першага намесніка міністра інфармацыі Ігара Луцкога) у Беларусі надрукавана 541 кніга і брашура на беларускай мове накладам 1,6 млн. асобнікаў. Толькі радавацца тут не выпадае — гэта толькі 12% ад агульнай колькасці выдадзенай літаратуры.

Новая кніга Аляксея Якімовіча

Калі ўзяць перыядычныя выданні, то і тут беларускамоўных вобмаль. Цалкам па-беларуску выходзяць толькі газеты «Новы час» ды «Наша слова», бо нават адзіная беларускамоўная дзяржаўная газета «Звязда» друкуе рэкламу на рускай мове. Выключна па-беларуску выдаюцца яшчэ некалькі літаратурных часопісаў. І ўсё.

Дык хто будзе чытаць цудоўныя «Сем гісторый пра воўка і вожыка» Аляксея Якімовіча?

Сённяшнія слонімскія дзеткі з выпускных груп дзіцячых садкоў і першакласнікі, для якіх найперш і пісалася гэта кніга, беларускую мову амаль не разумеюць.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram