Рэінкарнацыі душы, у якую вераць індусы, можа, і не існуе. А вось інтэрнэт-рэінкарнацыя існуе напэўна. Яскравы прыклад таму — Джон Сільвер, які ёсць не што іншае, як рэінкарнацыя Яські гаспадара з-пад Вільні.
Больш за 150 гадоў назад, у 1863 годзе, Яська пісаў для простага народа сваю «Мужыцкую праўду». І Джон Сільвер меў сваю інтэрнэтаўскую мужыцкую праўду, дзе аснову назвы якраз складаюць тыя легендарныя лічбы 1863. І ў аднаго, і ў другога асноўным пасылам для беларусаў з`яўляецца тое, што «народзе, тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе». І гэтую ідэю, колькі б яе ні вынішчалі акупанты, не перамагчы. І рэінкарнацыі будуць працягвацца, пакуль наша не возьме. А гэта адбудзецца ўжо хутка, бо імперыі не бываюць вечнымі.

Блогер Пальчыс з бел-чырвона-былымі кветкамі і сцягам пасля вызвалення (фота Радые Свабода)
P.S. Раніцай 28 кастрычніка вядомага беларускага блогера Эдуарда Пальчыса (які вёў свой блог пад псеўданімам Джон Сільвэр) выпусцілі на волю з залі суда пад авацыі людзей, што прыйшлі яго падтрымаць, і замест турмы прысудзілі хатнюю «хімію».