Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3497
USD 2.0891
RUB(100) 3.2754
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«У Слоніме людзям не трэба тлумачыць тое, што згадваецца ў маіх песнях»

2 апреля 2017 11:12
259
Поделиться:
Яўген Барышнікаў родам са Слоніма. Ён вядомы на Беларусі музыка, пераможца фестывалю “Бардаўская Восень 2010” (Бельск, Польшча), лаўрэат фестываляў аўтарскай песні “Фэст-А 2006” (Менск), “OPPA 2009” (Варшава), “Купалаўскія вакацыі” (2010, Менск) і іншых. Сольна гастралюе па Беларусі і замежжы. Падчас аднаго з візітаў у Слонім карэспандэнт “ГС” паразмаўляў з музыкантам.

— Яўген, часта Вы выступаеце ў Слоніме?

— Вось 23 лютага выступіў на Дні беларускай мовы ў гімназіі. А дагэтуль, мабыць, у 2014 годзе ў музычнай школе выступаў. Я памятаю, што ў той дзень адчыняўся “Еўраапт” у горадзе. Я заўсёды толькі за тое, каб выступіць у Слоніме, калі ёсць каму займацца арганізацыяй імпрэзы.

— І як Вам выступаць у родным горадзе?

— Тут мне ўсё вельмі блізка. І тут, я спадзяюся, людзям не трэба тлумачыць тое, што згадваецца ў маіх песнях.

— У Вас ёсць песня “Шчара”. Можна яе назваць гімнам Слонімшчыны?

— Гэта песня не канкрэтна пра нашу Шчару. Яна пра тое, што ў кожнага чалавека свая Шчара. Песня пра ўсе Шчары адразу.

— З якога года Вы выступаеце на сцэне?

— Прыкладна з 2006 года.

— Вы даволі часта выступалі за мяжой, як беларускія песні прымаюць там?

— Звычайна я быў там, дзе ёсць беларускія дыяспары. Выступаў і перад іркуцкімі беларусамі, там вельмі моцная суполка. Слухалі мяне падляшскія беларусы ў Польшчы, суполкі ў Варшаве, у Лондане. Гэта вельмі розныя людзі, з вельмі рознымі думкамі пра тое, што такое Беларусь. Але іх аб`ядноўвае тое, што ў большасці з іх Беларусі ўнутры болей, чым у жыхароў самой Беларусі, на жаль.

— Ваш стыль называюць “акустычны метал”. Як Вы да гэтага ставіцеся?

— Была калісьці такая думка. Але справа ў тым, што я даўно перастаў думаць, як гэта называць. Ёсць, канешне, асацыяцыя, што чалавек з гітарай — гэта абавязкова бард. Але мне падабаецца слова “музыка”, бо яно лепш перадае сутнасць таго, што мне хацелася б рабіць. Хтосьці кажа, што гэта акустычны метал, хтосьці — што гэта этна-бард. Я, па вялікім рахунку, гэтага не трымаюся, і гэта пытанне не да мяне, а да румяных крытыкаў… Не дужа ведаю, з кім маю творчасць з беларускіх музыкаў можна параўнаць. І гэта не нейкая фанабэрыя. Я раблю тое, што мне хочацца, раблю складаную музыку са складанымі тэкстамі.

Я ў прынцыпе гэтым і пачаў займацца таму, што ў Беларусі ніша гэтая пустая. Вельмі многа паспяховых праектаў балаганнай музыкі, клаунады ў добрым сэнсе, бо прафесія блазна вельмі важная прафесія. Але тым не менш нейкіх такіх рэчаў, над якімі можна задумацца і паплакаць, вельмі мала, і хацелася б гэту нішу запоў­ніць. Пры тым што па жыцці ў плане настрою я зусім іншы чалавек.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание