Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
-1
Мосты
weather
-1
Дятлово
weather
-1
Барановичи
weather
-1
EUR 2.4349
USD 2.1455
RUB(100) 3.261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія падлеткі здзейснілі сёлета 10 злачынстваў

20 апреля 2017 14:29
477
Поделиться:
У Слонімскім раёне назіраецца рост падлеткавай злачыннасці. За першы квартал гэтага года слонімскія падлеткі здзейснілі 7 крадзяжоў, 2 несанкцыянаваныя доступы да камп'ютарнай інфармацыі і 1 хуліганства.

Фота bykhov.by

Як паведамляецца ў дакуменце для СМІ за подпісам начальніка інспекцыі па справах няпоўнагадовых Слонімскага РАУС Андрэя Пракурата, за першы квартал 2017 года чатыры няпоўнагадовыя слонімцы здзейснілі 10 злачынстваў (для параўнання: за аналагічны леташні перыяд двое няпоўнагадовых здзейснілі два злачынствы). Сярод іх 7 крадзяжоў (+5 да аналагічнага леташняга паказчыка), 2 несанкцыянаваныя доступы да кампю`тарнай інфармацыі (+2 да аналагічнага леташняга паказчыка) і 1 хуліганства.

У Слоніме злачынствы падлеткамі, як адзначаюць праваахоўнікі, былі здзейсненыя пераважна ў карыслівых мэтах. Выключэнне складае толькі адзін факт хуліганства.

На ўліку ў ІСН на момант здзяйснення злачынства стаяла 2 няпоўнагадовых.

Праваахоўнікі прааналізавалі час і дні тыдня, калі падлеткі здзяйснялі злачынствы. Так, па два злачынствы адбылося ў чацвер і нядзелю, па адным — у аўторак, сераду і суботу. Сем злачынстваў было здзейснена ў начны час, пасля 22 гадзін. Па трох выпадках дзень тыдня і час не ўстаноўлены.  

Сем злачынстваў адбылося ў цэнтры Слоніма, адно — у мікрараёне Тэкстыльшчык, яшчэ два — пры дапамозе выкарыстання інтэрнэту — здзейсніў жыхар Століна Брэсцкай вобласці.

Паводле праваахоўнікаў, здзяйсненню злачынстваў падлеткамі садзейнічала адсутнасць кантролю бацькоў за іх паводзінамі, бескантрольнасць з боку старэйшых наведвання дзецьмі сайтаў, а таксама нежаданне саміх маладых людзей, якія стаялі на ўліку ў ІСН, станавіцца на шлях выпраўлення.

Удзельная вага злачынстваў няпоўнагадовых у Слонімскім раёне склала 12,3% пры сярэднеабласным 4,4%.

Рост падлеткавай злачыннасці назіраецца, акрамя як у Слонімскім раёне, у Кастрычніцкім раёне Гродна, Гродзенскім, Лідскім, Ашмянскім раёнах. Высокі ўзровень падлеткавай злачыннасці зарэгістраваны таксама ў Бераставіцкім раёне.  

Для прафілактыкі правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі з 18 да 22 красавіка ў Слонімскім раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак».

Падлеткавая злачыннасць у Слоніме ў I квартале 2017 года
Create pie charts

Інфаграфіка аўтара

Комментарии