Наверх
EUR 2.3252
USD 2.0793
RUB(100) 3.2206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцам прапануюць абмеркаваць праект біягазавага комплексу

26 мая 2017 14:49
381
Поделиться:
Біягазавы комплекс на ачышчальных збудаваннях у Слоніме плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе. А цяпер слонімцам прапануюць абмеркаваць справаздачу наконт ацэнкі ўздзеяння гэтага аб`екта на навакольнае асяроддзе.

 

Біягазавы комплекс на ачышчальных збудаваннях каналізацыі Слоніма, згодна з дакументамі, размешчанымі на сайце Слонімскага райвыканкама, будзе выпрацоўваць камбінаваную электрычную і цеплавую энергію з біялагічнага асадку, што ўтрымліваецца ў каналізацыйных стоках, паводле тэхналогіі анаэробнага зброджвання з вытворчасцю біягазу. Гэты біягаз надалей будуць спальваць у газапоршневых агрэгатах. Такая тэхналогія дазволіць скараціць колькасць электрычнай і цеплавой энергіі, што закупляецца для патрэбаў прадпрыемстваў. Агульная прадукцыйнасць па зброджванні комплексу складзе 115 м куб. за суткі.  

Гэты інвестыцыйны праект паводле плану павінен быць ажыццёўлены ў 2018 годзе, тэрмін яго эксплуатацыі разлічаны на больш чым 35 гадоў.

Як раней паведамляла «ГС», кошт праекта складае больш за 4,2 мільёна еўра. Фінансаваць праект плануецца за сродкі пазыкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і гранту Шведскага міжнароднага агенцтва па развіцці супрацоўніцтва.

Азнаёміцца з праектам можна ў Слонімскім водаканале (вуліца Пушкіна, 120, тэл. + 375 44 754-88-06, e-mail: v_canal@tut.by).

Свае заўвагі па праекце слонімцы могуць накіраваць на працягу месяца, з 29 траўня да 28 чэрвеня, па адрасе: 231800, г. Слонім, вул. Пушкіна, 120, ці 231800, г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40, ці на электронны адрас: v_canal@tut.by, slonim-ispolkom@mail.grodno.by.

Заявы наконт неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў можна накіраваць да 8 чэрвеня ў Слонімскі райвыканкам, заявы наконт намераў правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы — у Слонімскі водаканал таксама да 8 чэрвеня.   

Фота bkc.by

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание