Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
небольшая облачность
10 °C
Мосты
облачно с прояснениями
10 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
10 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Заробкі слонімцаў у красавіку перавысілі 600 рублёў

26 мая 2017 16:55
Поделиться:
Сярод апытаных 713 слонімцаў такую суму атрымліваюць толькі каля 6%. Большую — таксама столькі 

Намінальная налічаная заработная плата жыхароў Слонімскага раёна, паводле Белстата, у красавіку павысілася і склала 612,2 рубля. Гэта амаль 330 даляраў у эквіваленце.

Наогул заробкі слонімцаў растуць ужо другі месяц запар. Толькі ў красавіку яны павялічыліся на 37 рублёў (у сакавіку намінальны налічаны заробак быў 575,2 рубля), што дазволіла слонімцам у абласным заробкавым рэйтынгу падняцца з 10-га адразу на 7-е месца.  

У сваіх сацсетках «ГС» правяла ананімнае апытанне на тэму «Якой была Ваша апошняя зарплата».

Па стане на 15:25 пятніцы, 26 траўня, найбольшая частка апытаных у групе «Аднакласнікі» — 228 чалавек, ці больш за трэць — адказалі, што яны атрымліваюць ад 200 да 250 рублёў, гэта значыць, менш за палову афіцыйнай сумы.

Скрыншот апытання ў «Аднакласніках»

152 рэспандэнты — гэта больш чым чацвёртая частка — адзначылі, што іх заробак складае ад 250 да 300 рублёў.

На трэцім радку па заробках — сума 300-350 рублёў, якую зарабляюць 98 чалавек.

Зарплату ад 500-600 да 600-700 рублёў — прыкладна як і афіцыйны намінальны налічаны заробак слонімцаў за красавік — указалі 48 чалавек, адпаведна 30 і 18, а гэта крыху больш за 6% апытаных.

Ёсць сярод рэспандэнтаў і тыя, хто зарабляе больш за 1000 рублёў — такіх знайшлося 20 чалавек. Наогул большы заробак за афіцыйны, згодна з вынікамі апытання, атрымліваюць 45 чалавек (каля 6%). 

Былі з боку рэспандэнтаў і нараканні ў тым плане, што ў апытанні заробкі пачынаюцца ад 200 рублёў, а яны атрымліваюць меней — 100 ці 180 рублёў.     

Адзначым, што нягледзячы на імклівы рост афіцыйных зарплат, сёння жыхары Слонімскага раёна на яе могуць купіць амаль на 30 буханак самага таннага хлеба менш, чым пяць гадоў таму. Так, калі ў 2012 годзе пасля ўтрымання падаходнага і пенсійнага падатку на свой заробак слонімцы маглі прыдбаць 450 буханак хлеба-цаглінак, то сёння — на суму 526,49 рубля пасля ўтрымання вышэйзгаданых падаткаў — толькі 420 буханак  (буханка таннага «Салдацкага» хлеба каштуе 1,25 рубля).

 

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Create column charts

Інфаграфіка і фота аўтара

Наш канал в Telegram