Наверх
Слоним
небольшой дождь
6 °C
Зельва
небольшой дождь
6 °C
Волковыск
небольшой дождь
5 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
6 °C
EUR 2.383
USD 2.1986
RUB(100) 3.4651
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімская футбольная каманда перамагла пад Оршай

29 мая 2017 11:46
Поделиться:
ФК «Орша» — ФК «Слонім-2017» — 1:2

«Слонім-2017»: Пацэвіч, Глебаў, Жылінскі, Жукаў, Козёл, Чытанава, Дзегцяроў (Падрэцкі), Касцючык, Міхальцоў, Пузач (Спасюк), Харланаў.

Запасныя: Дручык, Пагодзін, Чэпа, Азерскі.

Галы: Жукаў — 22, Жданок — 36, Міхальцоў — 90.

27 траўня ў Оршы адбыўся матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд першай лігі паміж ФК «Орша» ды ФК «Слонім-2017».

Пачатак гульні пачаўся з наступу слонімцаў, што і ўвасобілася ў гол Жукава на 22-й хвіліне. Але нядоўга слонімцы вялі ў ліку. На 36-й хвіліне Жданок раўняе лiк.

У слонімцаў пасля забітага гола адбыліся карэктывы ў складзе: поле пакінуў Пузач, і замест яго выйшаў Спасюк. Увогуле па гульні першы тайм прайшоў на роўных. Гульня адбывалася пераважна ў цэнтры поля, галявых момантаў здаралася мала, але ў слонімцаў іх было больш.

Другі тайм таксама адбыўся амаль пры роўнай гульні каманд. Галоўны трэнер слонімцаў Вячаслаў Царук не ўносіў змен у склад каманды, акрамя замены Дзегцярова на Падрэцкага. Гульня ўжо падыходзіла да фіналу, калі слонімцам пашанцавала. Дзякуючы голу Міхальцова, нашы хлопцы вырвалі перамогу!

Наступную гульню наш клуб правядзе 3 чэрвеня дома, дзе згуляе з мікашэвіцкім «Гранітам». Цяпер «Слонім-2017» займае шостае месца, а «Граніт» — трэцяе.

Фота vk.com/orsha_foto

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание