Наверх
Слоним
переменная облачность
-5 °C
Зельва
ясно
-5 °C
Волковыск
ясно
-5 °C
Мосты
ясно
-5 °C
Дятлово
ясно
-5 °C
Барановичи
ясно
-5 °C
EUR 3.0987
USD 2.5873
RUB(100) 3.3982
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме пройдзе марш дзіцячых калясак

30 мая 2017 16:04
Поделиться:
У чацвер, 1 чэрвеня, у Слоніме адбудзецца марш "Усе мы родам з дзяцінства" і іншыя імпрэзы, прысвечаныя Дню дзяцінства.

Падчас маршу калясак у Слоніме ў 2015 годзе

Арганізатарам маршу калясак з`яўляецца Праваслаўны цэнтр у абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў Навагрудскай епархіі пры падтрымцы Слонімскага райвыканкама.

Акцыя стартуе ад Спаса-Праабражэнскага сабора ў 11 гадзін. Маршрут удзельнікаў акцыі будзе пралягаць па плошчы Леніна да гарадскога парку культуры і адпачынку.

У парку будзе праведзены конкурс на лепшае ўпрыгажэнне каляскі. Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы. (З каардынатарам праекта святаром Аляксандр Гракам можна звязацца па тэлефоне +375-29-28-370-07.)

У гэты дзень у гарадскім парку таксама пройдуць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню дзяцінства. У прыватнасці, будуць падведзены вынікі раённых этапаў рэспубліканскіх конкурсаў «Выратавальнікамі вачамі дзяцей», «Прытрымліваемся законаў дарог», адбудзецца канцэртная праграма «Пад ветразем мары ляціць планета дзяцінства».

Марш калясак, 2015 год

Будуць працаваць гульнявыя і конкурсныя пляцоўкі, атракцыёны і гандлёвыя аб’екты.

У скверы на плошчы Леніна пройдзе акцыя «Пастаў свечку», скіраваная на праблему абортаў, і акцыя «Беларусь без тытуню».

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram