Наверх
EUR 2.3167
USD 2.0351
RUB(100) 3.2525
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Разынкай «Паланэзу» ў Слоніме стане касцюміраванае шоу з удзелам Міхала Агінскага і масавы танцавальны флэшмоб

31 мая 2017 16:44
443
Поделиться:
Да ўдзельнікаў, якія збяруцца на адкрыццё свята «Паланэзу» ў гарадскім парку Слоніма ў суботу, 3 чэрвеня, на лодцы з туману выплыве Міхал Казімір Агінскі, стваральнік музычнага тэатра ў нашым горадзе і дзядзька знакамітага аўтара паланэзу «Развітанне з Радзімай».

Падчас фестывалю «Паланэз», 2014 год

Як паведамілі БЕЛТА ў Слонімскім райвыканкаме, упершыню сёлета адкрыццё фестывалю пройдзе не каля пажарнай вежы, з якой кожны дзень апоўдні гучыць мелодыя паланэзу «Развітанне з Радзімай», а ў абноўленым гарадскім парку. Касцюміраванае шоу, якое адбудзецца ў рамках фестывалю, пройдзе ў антуражы XVIII стагоддзя. Гасцей і ўдзельнікаў будзе вітаць Міхал Казімір Агінскі, які прыплыве па канале на лодцы.

Другой разынкай фестывалю стане танцавальны флэшмоб — дзясяткі людзей закружацца адначасова ў танцы пад гукі знакамітай мелодыі.

Далей адбудзецца касцюміраванае тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў па цэнтры Слоніма. Пасля яго пачнецца конкурсная праграма, падчас якой калектывы пакажуць прафесійнаму журы свае варыянты выканання вядомага танца і музычнага твора.

Гасцямі 13-га фестывалю «Паланэз» у Слоніме стануць жыхары Польшчы і Літвы. У гэты дзень у Слонім з`едуцца звыш двух дзясяткаў калектываў — дзіцячых, дарослых харэаграфічных, аркестравых і вакальна-харавых. Гэта будуць як прафесійныя, так і аматарскія калектывы з суседніх краін і Гродзенскай і Брэсцкай абласцей Беларусі.

Фестываль ужо стаў своеасаблівым культурным брэндам і візітоўкай Слоніма.

Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў 10 гадзін, конкурсная праграма пачнецца ў 11.00 гадзін.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание