Наверх
EUR 2.3145
USD 2.0632
RUB(100) 3.2091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме абнавілі памятны знак гарадам-пабрацімам

2 июня 2017 14:12
369
Поделиться:
У Слоніме 1 чэрвеня абнавіўся памятны знак у гонар гарадоў-пабрацімаў, які знаходзіцца каля райвыканкама.

 

Да гербаў васьмі гарадоў-пабрацімаў, якія стаялі раней, дадаліся яшчэ сем гербаў гарадоў, з якімі Слонімскі раён падтрымлівае пабрацімскія сувязі, і герб самога Слоніма. Узвіліся над памятным знакам і сцягі краін гэтых гарадоў.

Такім чынам, на сённяшні час Слонімскі раён налічвае 15 гарадоў, з якімі заключаны дамовы наконт супрацоўніцтва, з сямі краін — Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Малдовы і Украіны.

Такі памятны знак быў да гэтага часу

Вось гэтыя гарады і іншыя адміністрацыйныя ўтварэнні: г. Чэхавіцэ-Дзедзіцэ (1996), г. Аляксандруў-Куяўскі (2010), г. Няшава (2010), г. Аўгустаў (2013), гміна Шыплішкі Сувалкскага павета (2016) — Польшча; г. Таржок Цвярской вобласці (1999),  муніцыпальнае ўтварэнне «Гвардзейская гарадская акруга» Калінінградскай вобласці (2003), Сергіева-Пасадскі раён Маскоўскай вобласці (2006), раён Паўночнае Тушына Паўночна-заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы (2007) — Расія; Тэленешцкі раён (2003) — Малдова; г. Малетай (2010), г. Вісагінас (2014) — Літва; г. Огрэ (2013) — Латвія; г. Ямбал, абшчына Тунджа — Балгарыя, г. Хмельнік — Украіна.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание