Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
ясно
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Аляксей Хлястоў: «Каб зрабілі ўсё на тэлебачанні на мове, думаю, праз год-два я спакойна загаварыў бы па-беларуску»

3 июня 2017 7:49
Поделиться:
У Слонім завітаў вядомы беларускі поп-выканаўца Аляксей Хлястоў. Спявак пасля канцэрту адказаў на пытанні карэспандэнта «ГС».

— Аляксей, які Вы раз выступаеце ў Слоніме?

— Сольна, мабыць, выступаю ўпершыню, а на зборных канцэртах, не выключаю, што выступаў. Слухачы кажуць, што я ў вас ужо быў, сам не памятаю.

— Можа, слухачы блытаюць Вас з Вашым братам, таксама спеваком, Андрэем Хлястовым?

— Так, ёсць брат, ён на шэсць гадоў за мяне старэйшы. Мабыць, дзе і блытаюць, мы ж родныя браты. Але я на ўсіх афішах падкрэсліваю, што выступае Аляксей Хлястоў.

— Ваш цяперашні гастрольны графік вялікі?

— Дзякуй богу, мне грэх скардзіцца. Па беларускіх мерках я адзін з самых запатрабаваных артыстаў. І сцэна для мяне ёсць жыццё. Наўрад ці без сцэны я б змог нармальна існаваць і жыць.

— А колькі гадоў Вы ўжо на сцэне?

 — Яшчэ ў савецкія часы ўпершыню выступіў на платным канцэрце, мне ж ужо 41 год. А потым, болей сур`ёзна, мабыць, у 1994 годзе, калі я пачаў працаваць у студыі ансамбля «Cябры» як артыст-вакаліст.

— Які Ваш гастрольны райдар у маленькіх гарадах, як Слонім?

— Усё проста: гарбата, кава, пітная вада, вешалка для касцюма, люстэрка. І мы будзем удзячны, калі арганізатары нас змогуць нечым пакарміць.

— Якім Вам падаўся наш Слонім як горад?

— На жаль, я не ўбачыў горад, бо прыехаў толькі перад канцэртам. Вельмі хацелася б прыехаць раніцою, пабачыць горад, пагаварыць з людзьмі. Але ў мяне шчыльны гастрольны графік, пакуль не атрымліваецца. 26 траўня, напрыклад, я завяршаю выступ у 17.00 у Гародні, а ў 21.00 ужо павінен спяваць у Мінску.

— З кім з беларускай эстрады Вы сябруеце?

  — Я вельмі добра сябрую з Інай Афанасьевай, таксама з Іскуі Абалян, Алесяй Ярмоленка. Болей я сябрую з жанчынамі з эстрады. Але з усімі стараюся камуніка-
ваць. Бо камунікацыя паміж артыстамі — гэта самае галоўнае.

— Тады такое пытанне, калі кажаце, што камунікацыя паміж артыстамі — гэта вельмі важна: ці камунікуеце з тымі артыстамі, якія, скажам так, знаходзяцца з Вамі на другіх грамадзянскіх і культурніцкіх пазіцыях?

— Няма ніякіх праблем. Я камунікую з гуртам NAVI. Яшчэ, праўда, пасля «Еўрабачання» з імі не бачыўся. Стэлефаноўваемся з Сашам Кулінковічам з «Нейра Дзюбеля». А вось, напрыклад, з Brutto пакуль не знаёмы асабіста.

— То бок, паміж так званымі «дзяржаўнымі» і «недзяржаўнымі» артыстамі няма перашкод для стасункаў?

— Я стараюся абстрагавацца ад палітыкі. І ў мяне ніколі не было праблем для камунікацый з музыкамі. Заўсёды сябраваў са Зміцерам Вайцюшкевічам, гуртам «Палац», гуртам J-mors. Мы камуніквавалі пры розных раскладах. Ніколі не было перашкод, заўсёды былі дружалюбныя адзін да аднаго, нягледзячы на тое, хто якія пазіцыі займае.

— Аляксей, а як Вы ставіцеся да беларускай мовы, якое месца яна займае ў Вашай творчасці?

— Я люблю беларускую мову. На жаль, у школе я не чарпануў яе. Гэта мой мінус. Тады былі савецкія часы і ўпор рабіўся на «дружбу народаў», на рускую мову. Каб цяпер, напрыклад, зрабілі ўсё на тэлебачанні на мове, думаю, праз год-два я б на ёй спакойна загаварыў і пачаў бы пісаць на мове песні. Але я ўпэўнены, што гэта ўсё прыйдзе. Я люблю хадзіць па Мінску.Ёсць некалькі вуліц у цэнтры горада, дзе моладзь размаўляе па-беларуску.

Гэта так класна, калі ўсё гучыць на нашай роднай мове, ідзе нейкае маладзёвае адраджэнне. Гэта крута! Я падкрэсліваю, што там у асноўным моладзь да 30 гадоў размаўляе па-беларуску. А мы, хто больш дарослы, думаю, хутка падцягнемся за імі, у іхні рух, бо гэта крута. Прытым беларуская мова вельмі прыгожая, на ёй вельмі лёгка спяваць, гэта вельмі пявучая мова.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание