Наверх
EUR 2.28
USD 2.0255
RUB(100) 3.215
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сапегу паставяць каля савецкага танка і ў кампаніі з Леніным?

4 июня 2017 9:40
683
Поделиться:
Размовы пра ўсталяванне помніка Льву Сапегу ў Слоніме набываюць актуальнасць з вызначанай перыядычнасцю на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Вось і на адным з нядаўніх пасяджэнняў Слонімскага райвыканкама ішла чарговая гутарка пра помнік Льву Сапегу, а менавіта пра выбар месца ўсталявання архітэктурнай кампазіцыі. Самога помніка яшчэ няма, а месцам для яго ўжо абралі сквер на Першаймайскай вуліцы, тэрыторыю паміж помнікам Леніну і танкам Т-34.

 — Месца размяшчэння помніка Льву Сапегу ў Слоніме знаходзіцца на стадыі абмеркавання. Выніковае рашэнне застанецца за скульптарам, які будзе вырабляць помнік. Са мной узгаднялася месца размяшчэння помніка Сапегу, і рашэнне ўсталяваць помнік у скверы на Першамайскай вуліцы не будзе супярэчыць метадычным рэкамендацыям «Правілы правядзення азелянення населеных пунктаў», прынятым у 2016 годзе, — сказала ў тэлефоннай размове з карэ­спандэнтам «ГС» намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўны архітэктар раёна Таццяна Лянцкевіч.

Раней для размяшчэння помніка Сапегу разглядаліся некалькі варыянтаў месцаў, сярод якіх сквер на плошчы Леніна, вуліца Васі Крайняга, плошча Льва Сапегі, а таксама месца ля цэнтра культуры і адпачынку. Мясцовыя ўлады разам з раённай газетай летась у чэрвені нават правялі інтэрактыўнае апытанне сярод слонімцаў наконт найлепшага месца для размяшчэння архі­тэктурнай кампазіцыі. Аднак вынікі таго галасавання абвешчаныя не былі. Пры гэтым у сацсетках найбольш удалым месцам для размяшчэння помніка большасць рэспандэнтаў называла тады сквер на плошчы Леніна ці плошчу імя Льва Сапегі.

Для вывучэння думкі чытацкай аўдыторыі ў сваіх групах у сацсетках «ГС» таксама правяла апытанне наконт выбару месца для помніка.   

Што думаюць наконт усталявання помніка Сапегу на вуліцы першамайскай творчыя слонімцы

Андрэй Сідараў,мастак
— Гэта той выпадак, на мой погляд, калі не разам, а замест. Я не ўяўляю, як могуць існаваць побач Сапега і Ленін. Сапега тут жыў, даў гораду герб. Уладзімір Ільіч, напэўна, нават не ведаў пра існаванне Слоніма.


Пётр Салейка, мастак-кераміст
— Думаю, тое, што помнік Сапегу паставяць, ужо ўдалае рашэнне. Што да месца, то мне яно падаецца не вельмі ўдалым. Вялікаму помніку будзе цесна ў скверы, малы можа згубіцца. Хутчэй за ўсё, помнік будзе невялікім, два-тры метры, і ў скверы ён схаваецца, ды і суседства з Леніным і танкам Т-34 будзе не зусім дарэчным. На адкрытым месцы, напрыклад на плошчы Леніна, помнік радаваў бы болей. Кругавы рух, адкрытая пляцоўка, вялікі паток людзей, зноў жа суседства з тэатрам больш асацыятыўнае, чым з танкам.


Яўген Іваноў, мастак
— Выбар месца найперш залежыць ад памераў помніка, пастамента. А дзе ўсталяваць помнік, каб ён добра глядзеўся, павінен рашаць найперш галоўны архітэктар горада, скульптар і мастацкая рада. Сучасныя камп`ютарныя тэхналогіі дазволяць убачыць, як ён будзе выглядаць у тым ці іншым месцы. Сапега адыграў значную ролю ў гісторыка-культурным развіцці Слоніма, і ён заслугоўвае памяці і самага лепшага месца ў горадзе.

Агульныя вынікі апытання ў сацсетках «УКантакце» і «Аднакласнікі» па стане на 11:15 30 траўня

Плошча Льва Сапегі (каля касцёла святога Андрэя) — 59
Сквер на вул. Першамайскай (насупраць універмага) — 32
Сквер на пл. Леніна — 18
Гарадскі парк на вул. Опернай — 13
На вул. Васі Крайняга (каля тэатра) — 9
Тэрыторыя каля цэнтра культуры і адпачынку — 7

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание