Наверх
Слоним
небольшая облачность
21 °C
Зельва
небольшая облачность
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
22 °C
Мосты
облачно с прояснениями
22 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
22 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Знакаміты ўкраінскі гурт скарыў публіку недалёка ад Слоніма

6 июля 2017 10:31
Поделиться:
На турбазе «Лясное возера», што месціцца каля возера Гаць, у рамках байк-фэсту MOTOFESTWEST-6 адбыўся выступ славутага ўкраінскага гурта «Воплі Відаплясава».

 

Госці фэсту, сярод якіх было нямала слонімцаў, вельмі чакалі выхаду ўкраінцаў на чале з іх нязменным лідэрам вечна маладым жвавым Алегам Скрыпкай.

Адразу без разагрэву гурт, які выступае з 1989 года, зайграў кавэры па-ўкраінску знакамітыя з савецкага часу «Пачку сигарет» гурта «Кино» ды «Попс» гурта «Гражданская оборона». Публіка была ў захапленні. Але яшчэ большае захапленне выклікалі хіты «Галю приходь», «Танци», «Весна». Хто з вас, паважаныя чытачы, ня памятае гэткі прыпеў у выкананні Алега Скрыпкі: «Весна, весна, весна, весна прийде, весна, весна, весна, весна вгамує».

Харэзматычны Алег Скрыпка разам са сваім гуртом скарыў сваім выступам публіку, з глыбіні якой дзе-нідзе чулася «Слава Украіне!». А поўная эйфарыя настала, калі гурт вярнуўся на біс і заспяваў сваю знакамітую баладу «Країна Мрій», пад якую гледачы пачалі танчыць «медляк» ды ўздымаць запальніцы. Алег Скрыпка наўмысна ў знак падзякі беларусам другую палову песні, якая ў арыгінале гучыць па-ўкраінску, пачаў спяваць на беларускай мове.

Пасля выступу натоўп «падагрэтых» байкераў ледзь не разарваў ад радасці сваіх куміраў на кавалачкі, таму «Воплі Відаплясава», раздаўшы некалькі аўтографаў, спешна селі ў мікрааўтобус і паехалі. Пры гэтым яны ветліва вырашылі кудысьці падвезці пару дзяўчат.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание