Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
21 °C
Мосты
облачно с прояснениями
21 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
21 °C
Барановичи
переменная облачность
20 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскі райвыканкам прадае зямельныя ўчасткі з аўкцыёну

7 июля 2017 15:55
Поделиться:
У Слонімскім райвыканкаме 20 ліпеня пройдзе адкрыты аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць і права арэнды зямельных участкаў.

Згодна з паведамленнем на сайце райвыканкама, чатыры ўчасткі ў Слоніме можна набыць у прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома.

Гэтыя ўчасткі размешчаны ў 5-м Косаўскім завулку, 7, на вуліцы Сасновай, 2б і на вуліцы Панасоўка, 11а і 11б.

Пачатковая цана лотаў складае адпаведна 7 864, 9 702, 10 513 і 10 226 руб.

Зазначым, што ўчасткі на Сасновай вуліцы і Косаўскім тракце выстаўляюцца на таргі ўжо не першы раз.

Акрамя гэтага, Слонімскі райвыканкам прапануе купіць права арэнды сямі зямельных участкаў.

Шэсць з іх знаходзяцца ў Слоніме. Так, участак на Косаўскім тракце можна арандаваць для будаўніцтва і абслугоўвання бескантактнай мыйкі, участак на вуліцы Адама Міцкевіча — для будаўніцтва гандлёвага павільёна, на Паўднёвай, 40а і — для будаўніцтва крамы.

Пераможцы аўкцыёну змогуць пабудаваць гандлёвыя аб`екты на ўчастках на Мінскім тракце, 105а, на вуліцы Падлеснай, 39 і вуліцы Заходняй, 2а, а таксама ў аграгарадку Касцяні на вуліцы Маладзёжнай.

Пачатковая цана гэтых лотаў вагаецца ад 438 да 13 554 руб. Тэрмін арэнды залежыць ад участка і складае 10 ці 20 гадоў.

Заявы на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 17 ліпеня.

Наш канал в Telegram