Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
ясно
3 °C
EUR 2.2602
USD 2.0495
RUB(100) 3.2073
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Надзённая тэма

9 июля 2017 10:10
Поделиться:
Звязана яна з грамадскімі прыбіральнямі, якіх не хапае ў людных месцах Мастоў.

 

Замкнёная прыбіральня ў Мастах

Найперш трэба зазначыць, што прыбіральні ёсць на стаянках грамадскага транспарту. Што датычыць чыгуначнай станцыі, то яна практычна размешчана за гарадской рысаю і яе прыбіральняю карыстаюцца выключна пасажыры.

Ёсць прыбіральня і на аўтастанцыі, але доступ туды абмежаваны. Яна платная і ключ ад кабіны знаходзіцца ў касіра. Яго можна займець толькі заплаціўшы пэўную суму грошай.

Ёсць грамадскія туалеты на гарадскім рынку, што на ўскрайку горада, ды ў гарадскім парку. Рынак працуе толькі па суботах, і карыстаюцца прыбіральняй там прадаўцы ды пакупнікі.

Парк запатрабаваны ў цёплыя і выходныя дні. Карыстаецца ён попытам у аматараў выпіць на прыродзе, але яны туалетам, у асноўным, не карыстаюцца. Ёсць прыбіральня ля стадыёна «Нёман». Месца люднае, большай часткай тут прагульваюцца маладыя мамы з дзеткамі ды пенсіянеры. Туалет адчыняецца толькі на мерапрыемствы, якія праводзяць гарадскія ўлады. Некалькі гадоў таму яго спрабавалі зрабіць платным, аднак эксперымент быў няўдалы.

У апошнія гады хуткімі тэмпамі ідзе будоўля мікрараёна між праспектам Міра і вуліцай Будаўнікоў. Паўстала паўсотні высотных дамоў, буйныя крамы «Еўраапт» і «Алмі», узнік мікрарынак. Людзі, якія гандлююць там, карыстаюцца платнай прыбіральняй, якая знаходзіцца на платнай стаянцы аўтамабіляў побач. І болей — нічога падобнага, хоць існуюць пэўныя нормы наяўнасці падобных устаноў на колькасць жыхароў. Усё гэта датычыць толькі цэнтра горада, пра ўскраіны можна і не ўспамінаць.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание