Наверх
Слоним
облачно
16 °C
Зельва
облачно
16 °C
Волковыск
ясно
19 °C
Мосты
ясно
19 °C
Дятлово
ясно
19 °C
Барановичи
облачно
15 °C
EUR 2.268
USD 2.0388
RUB(100) 3.1884
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як адмовіцца ад санаторыя?

10 июля 2017 9:20
Поделиться:

Фота ілюстрацыйнае

Пытанне чытача:

—У наш ведамасны санаторый сёлета не прыехалі адпачываць рускія і літоўцы — ранейшыя пастаянныя кліенты. То праблему напаўняльнасці начальства вырашае цяпер за кошт сваіх работнікаў, якія раней у чаргу запісваліся, каб атрымаць туды пуцёўку. Для сваіх работнікаў прадпрыемства аплачвае 70% кошту пуцёўкі, а 30% плаціш сам. Выходзіць у сярэднім недзе рублёў 300 на чалавека. Я не хачу туды ехаць «падлечвацца» і плаціць гэтыя грошы. Як мне адмовіцца, каб не трапіць у нямі­ласць да начальства? — пытаецца работнік, які не хацеў бы, каб яго імя называлася.

Каментар юрыста

Гэтую сітуацыю мы папрасілі пракаментаваць юрыста-эксперта Леаніда Судаленку.
— Усе правы і абавязкі паміж работнікам і яго працадаўцам абумоўлены заключаным паміж імі працоўным пагадненнем (кантрактам). Наймальнік не мае права патрабаваць ад работніка выканання абавязкаў, не прадугледжаных працоўнай дамовай.
Калі ж казаць пра абавязкі работніка па ахове працы, то тут патрэбна кіравацца артыкулам 232 Працоўнага ко­дэксу, у адпаведнасці з якім работнік абавязаны выконваць шэраг патрабаванняў па ахове працы. Аднак там нідзе не сказана, што работнік павінен аздараўляцца за свой кошт. Таму ў дадзеным выпадку наймальнік не мае права патрабаваць ад работніка ехаць у ведамасны санаторый супраць яго волі, — пракаментаваў сітуацыю Леанід Судаленка.
Мікола КАНАНОВІЧ

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание