Наверх
Слоним
переменная облачность
9 °C
Зельва
переменная облачность
9 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
переменная облачность
9 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Такая інфармацыйнасць сайта: нават не даведаешся, чым там штодня займаюцца чыноўнікі

11 июля 2017 12:13
Поделиться:
11 ліпеня апошняя навіна на сайце мастоўскага райвыканкама была датавана... 13 чэрвеня 2017 года.

 

Болей як год таму назад сайт Мастоўскага райвыканкама быў прызнаны адным з самых не інфармацыйных сярод раёнаў краіны. Крытыка была ўлічана, і БЕЛТА распрацавала новую версію сайта і зараз вядзе яго падтрымку.

Новая адметнасць сайта ў тым, што на першым плане пастаўлены партрэт старшыні райвыканкама Юрыя Валяватага. Тут жа можна даведацца яго біяграфію ды дні і часы прыёму. Распрацоўшчыкі, відаць, палічылі, што для наведвальніка гэта вельмі істотная інфармацыя. Агулам можна даведацца, хто займае якую пасаду, кантакты і так далей.

У раздзеле «Сельсаветы» мы даведаемся, колькі на тэрыторыі гаспадарчых і бытавых аб`ектаў, колькі прыватных і грамадскіх лазняў, але без звестак, чаму апошнія не працуюць.

На папярэднім сайце можна было калі-нікалі прачытаць пра сход грамадзян той ці іншай вёскі па спілоўванню дрэў.

«Цікавы» раздзел «Культура». Тут звесткі пра народныя калектывы ды інфармацыя, што 2016 год — Год культуры. Гэта яшчэ паўбяды. Калі зайсці на раздзел «Грамадства», то ў падраздзеле «Грамадскія слуханні» — пуста. Складваецца ўражанне, што грамадзянам няма чаго абмяркоўваць, настолькі ўсё добра.

«Кадравая палітыка» спрэс запоўнена дзяржаўнымі прававымі актамі. Тое ж назіраецца і ў «Бытавым абслугоўванні».

Хто кіруе Мастоўскім ЖКГ, дзе яно знаходзіцца на сайце раёна адказу не знойдзеце. Толькі ў «Адукацыі» пасля наведвання іх асабістага інтэрнэт-сайта можна даведацца штосьці пра школьнае жыццё.

Вось такі абноўлены сайт Мастоўскага райвыканкама, дзе нават не даведаешся, чым там штодня займаюцца чыноўнікі і якія ёсць планы развіцця раёна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание