Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3557
USD 2.095
RUB(100) 3.2765
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Па дапамогу ад укусаў кляшчоў звярнуліся 150 слонімцаў

12 июля 2017 15:05
370
Поделиться:
Ад пачатку гэтага года ў Слонімскім раёне па медыцынскую дапамогу з нагоды укусаў кляшчоў звярнуўся 151 чалавек. З іх 49 дзяцей да 17 гадоў.

 

Згодна з інфармацыяй Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, летась за аналагічны перыяд у раёне быў зарэгістраваны 201 пацярпелы, у тым ліку 85 дзяцей.  

Спецыялісты ЦГЭ праводзяць энтамалагічныя даследаванні тэрыторый у Слоніме, у прыватнасці тэрыторыі пляжаў, паркаў, аграсядзібаў, дзіцячых лагераў, прыватных дамоў і інш. На тэрыторыях, дзе былі выяўлены іксодавыя кляшчы, былі праведзены акарыцыдныя апрацоўкі. Так, сёлета ўсяго было апрацавана 5,8 га.

Калі вы знайшлі на сваім целе кляшча, спецыялісты раяць тэрмінова звяртацца па дапамогу да медыкаў.

Лабараторнае даследаванне кляшча праводзяць у Гродзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. За пяць месяцаў было праведзена даследаванне 78 кляшчоў, бактэрыяфорнасць склала 24,4%. З 19 станоўчых вынікаў у 53% выпадкаў выяўлены ўзбуджальнік анаплазмозу, у 37% — узбуджальнік хваробы Лайма, у 10% — мікстінфекцыя.

Кошт даследавання кляшча на сёння складае 26 рублёў.

Слонімцы могуць здаць насякомае ў кабінеце №8 Слонімскага ЗЦГЭ (пл. Леніна, д. 6) у панядзелак-пятніцу з 8.00 да 16.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00).

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание