Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
22 °C
Зельва
облачно с прояснениями
22 °C
Волковыск
пасмурно
20 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
небольшая облачность
21 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская апазіцыя выступае супраць сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017»

12 июля 2017 10:35
Поделиться:
Заяўку на правядзенне пікету супраць гэтых вучэнняў падаў у Слонімскі райвыканкам кіраўнік мясцовай суполкі БНФ Павел Севасцьян 30 чэрвеня.

Павел Севасцьян

Павел Севасцьян

— Я падаў заяўку на правядзенне 23 ліпеня з 11-00 да 11-30 у гарадскім парку ў Слоніме пікету супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», бо сябрамі нашай гарадской арганізацыі было прынятае такое рашэнне. А яшчэ раней сойм партыі БНФ выступіў супраць гэтых вучэнняў. Бо цяпер атрымліваецца, што, з аднаго боку, Беларусь з`яўляецца перамоўнай пляцоўкай паміж Расіяй і Украінай у канфлікце на Данбасе, а з другога — праводзіць сумесныя вучэнні з Расіяй і тым самым шкодзіць добрасуседскім адносінам з Украінай. Дый па Канстытуцыі Беларусь — нейтральная краіна і не павінна ўдзельні­чаць у вайсковых хаўрусах з іншымі дзяржавамі. Вось гэта мы і хочам данесці слонімцам падчас пікету.

— Калі ўлады раптам дазволяць вам правесці пікет, колькі чалавек прыйдуць на мерапрыемства?
— У заяўцы я ўказаў, што ў пікеце прымуць удзел 10 чалавек. Але пры станоўчым рашэнні ўладаў мы можам мабілізаваць людзей, і на пікет выйдуць усе сябры дэмакратычнага згуртавання і не толькі.
— А калі ўлады не дадуць дазвол на пікет?
— Калі дазволу не будзе, то, натуральна, на пікет не пойдзем, бо плаціць гэтай уладзе штрафы ў людзей няма ні жадання, ні магчымасцяў, — пракаментаваў у размове з ка­рэспандэнтам «ГС» сітуацыю Павел Севасцьян.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание