Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3557
USD 2.095
RUB(100) 3.2765
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Каля вёскі Рудаўка Слонімскага раёна паставяць вятрак

13 июля 2017 17:40
478
Поделиться:
З 19 ліпеня Слонімскі райвыканкам будзе праводзіць грамадскае абмеркаванне справаздачы наконт ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будаўніцтва ветрагенератарнай устаноўкі бліз вёскі Рудаўка.

Вятрак каля Навагрудка

Праектам прадугледжваецца будаўніцтва ветрагенератарнай устаноўкі магутнасцю 3 МВт. Участак для будаўніцтва прымыкае да дарогі Сялявічы — Рудаўка — Вялікая Кракотка і размешчаны на ўсход ад вёскі Рудаўка за 940 м ад населенага пункта.

Тэрмін рэалізацыі гэтага праекта — ліпень 2017 года — снежань 2018 года. Працягласць эксплуатацыі ўстаноўкі складае 25 гадоў. Заказчыкам будаўніцтва з`яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю «РАМТЭКС».

Мэтазгоднасць ветрагенератнай устаноўкі, паводле ацэнкі энергетычнай інжынерна-кансалтынгавай кампаніі «ЭНЭКА», заключаецца ў выпрацоўцы экалагічна чыстай энергіі (ветрагенератар магутнасцю 1 МВт змяншае штогадовыя выкіды ў атмасферу 1800 т СО2, 9 т SO2 і 4 т аксідаў азоту), энергія ветру з`яўляецца ўзнаўляльнай, акрамя гэтага, такія ўстаноўкі займаюць няшмат месца і лёгка ўпісваюцца ў любы ландшафт.

Будаўніцтва ветрака каля вёскі Рудаўка з`яўляецца эканамічна выгадным, канстатуюць адмыслоўцы, бо раён мае сярэднегадавую хуткасць ветру 5-7 м/с. Пры гэтым ідзе эканомія на будаўніцтве ліній электраперадачы для аддаленых спажыўцоў і забяспечваецца дадатковая энергія для прамысловых прадпрыемстваў Слонімскага раёна, адбываецца паляпшэнне экалагічнай сітуацыі раёна дзякуючы змяншэнню колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў з-за змяншэння паліва.   

Грамадскія абмеркаванні наконт будаўніцтва ветрагенератарнай устаноўкі каля вёскі Рудаўка будуць цягнуцца ад 19 ліпеня да 18 жніўня.

Са справаздачай наконт праекта слонімцы могуць азнаёміцца на сайце Слонімскага райвыканкама. На яго адрас можна накіраваць свае заўвагі: 231800, г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 40), а таксама на электронныя адрасы: alexandr.v@ramtex.by, slonim-ispolkom@mail.grodno.by

Фота el-magico.livejournal.com

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание