Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як вярнуць пераплачаныя грошы?

14 июля 2017 10:03
340
Поделиться:
Два з паловай гады ў пенсіянера Міністэрства абароны са Слоніма Аляксандра Навіцкага судовыя выканаўцы вылічвалі 8 базавых адзінак з вайсковай пенсіі і яшчэ 8 базавых адзінак з заробку ў аддзеле адукацыі, дзе ён працаваў у гэты час, на карысць сына-інваліда.

Пытанне чытача
Аднак па рашэнні Слонімскага раённага суда спадар Навіцкі павінен штомесяц плаціць толькі 8 базавых адзінак аліментаў на сына-інваліда. Пра тое, што з яго незаконна ўтрымліва­юць аліменты ў двайным памеры, мужчына зразумеў толькі некалькі месяцаў назад і адразу звярнуўся ў суд па тлумачэнні. З суда яго накіравалі да судовых прыставаў. Там паглядзелі і сказалі, што будуць з гэтым разбірацца. Разбіральніцтва, аднак, скончылася тым, што сыну перасталі пасылаць аліменты з вайсковай пенсіі, хоць тыя грошы не атрымлівае, па яго словах, і сам пенсіянер. Калі Аляксандр Навіцкі наступны раз прыйшоў па тлумачэнні да судовага выканаўцы, той сказаў, што цяпер яны будуць глядзець, якія дзеянні ў гэтай сітуацыі будзе рабіць сам пенсіянер.

Па падліках спадара Навіцкага, судовыя выканаўцы незаконна ўтрымалі з яго каля 58 мільёнаў рублёў. «Як цяпер вярнуць пераплачаныя грошы?» — пытаецца вайсковы пенсіянер, з якім аддзел адукацыі больш не працягвае працоўны кантракт, і пенсія застаецца адзінай крыніцай яго існавання. І крыніцай выплаты аліментаў на сына таксама. А на сённяшні час 8 базавых адзінак — гэта 194 рублі.

Каментар юрыста
Пракаментаваць сітуацыю, у якой апынуўся слонімскі пенсіянер Аляксандр Навіцкі, мы папрасілі юрыста-эксперта Алега Мацкевіча.
— На жаль, нормамі грамадзянскага заканадаўства не ўрэгуляваны парадак вынятку залішне ўтрыманых сродкаў у межах выканаўчай вытворчасці. Таму ў гэтым выпадку мае сэнс скарыстацца агульным парадкам абскарджання дзеянняў судовых выканаўцаў.

Нормамі Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу (ГПК) прадугледжана права падачы скаргі на пастановы, дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў. Гэтае права можа быць рэалізавана бакамі выканаўчай вытворчасці, іншымі асобамі, чыя правы і законныя інтарэсы парушаны пры выкананні выканаўчых дакументаў. Дзеянні (бяздзеянне) судовага выканаўцы, звязаныя з непасрэдным выкананнем выканаўчых дакументаў, таксама могуць быць апратэставаны пракурорам у судзе па месцы знаходжання адпаведнага органа прымусовага выканання.
Скарга падаецца ў суд па месцы знаходжання адпаведнага органа прымусовага выканання.

Перад падачай скаргі ў суд заяўляльнік мае права звярнуцца са скаргай да кіраўніка органа прымусовага выканання, да кіраўніка вышэйшага органа прымусовага выканання (цягам 10 дзён з дня атрымання адпаведных пастаноў судовага выканаўцы, кіраўніка органа прымусовага выканання). У выпадку нязгоды з іх пастановамі, дзеяннямі (бяздзеяннем) па скарзе заяўляльнік мае права звярнуцца ў суд, — патлумачыў юрыст Алег Мацкевіч правы і магчымасці Аляксандра Навіцкага ў гэтай сітуацыі.

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание