Наверх
Слоним
облачно
16 °C
Зельва
облачно
16 °C
Волковыск
ясно
19 °C
Мосты
ясно
19 °C
Дятлово
ясно
19 °C
Барановичи
облачно
15 °C
EUR 2.268
USD 2.0388
RUB(100) 3.1884
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцам не дазволілі пратэставаць супраць беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017»

20 июля 2017 11:40
Поделиться:
На мінулым тыдні кіраўнік слонімскай суполкі БНФ Павел Севасцьян атрымаў з мясцовага райвыканкама адказ на сваю заяўку аб правядзенні ў горадзе пікету супраць сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017».

 

У лісце з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Кацярыны Руткоўскай, у прыватнасці, гаворыцца: «…Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства (пікетавання), запланаванага на 23 ліпеня 2017 года ў гарадскім парку, паколькі накіраваныя Вамі ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

— Мы асабліва і не чакалі, што ўлады дадуць дазвол на гэты пікет. Але тут важнай з`яўляецца сама інфармацыйная кампанія з нагоды гэтых вучэнняў, каб хоць такім чынам расказаць людзям пра іх. І ў гэтым плане мы, лічу, спрацавалі добра. Інфармацыя прайшла ў інтэрнэце, у мясцовых СМІ. А што наконт адмовы, то плануем яе абскардзіць у 10-дзённы тэрмін у Гродзенскім аблвыканкаме. Хоць вынік гэтай скаргі прадказальны — пратэставаць нам не даюць апошнія гадоў пятнаццаць, — пракаментаваў сітуацыю для «ГС» Павел Севасцьян.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание