Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
9 °C
Зельва
облачно с прояснениями
9 °C
Волковыск
туман
8 °C
Мосты
туман
8 °C
Дятлово
туман
8 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 2.2613
USD 2.0458
RUB(100) 3.2083
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Спантанна арганізаванае свята ўдалося

20 июля 2017 11:10
Поделиться:
На мінулым тыдні на некалькіх афішных стэндах з`явіліся абвесткі, што на беразе Нёмана ў раёне Міхайлоўка ў суботу пройдуць спаборніцтвы па пляжным валейболе і фэст «Плыві на чым патрапіла».

 

Ужо пасля абеду на месцы правядзення былі разгорнуты гандлёвыя палаткі. Распачаўся валейбольны турнір. Адначасова на імправізаваную сцэну падняліся вядучыя і пачаўся канцэрт артыстаў раённага дома культуры да мастацкай самадзейнасці.

Нягледзячы на тое, што мерапрыемства адбывалася па-за горадам, сабралася некалькі соцень гледачоў. І гэта яшчэ адзін паказчык таго, што мастаўляне хочуць жыць нармальным культурна-грамадскім жыццём, нават калі яно арганізавана па шаблоне паводле загаду зверху ды не падрыхтавана як след.
Пакуль удзельнікі фэсту рыхтавалі свае судны да заплыву, мастоўскія выратавальнікі паказалі майстар-клас: вадалаз адшукаў на дне ракі манекен, а затым адбылося «выратаванне тапельца».

Фэст «Плыві на чым патрапіла» тут праходзіць другі раз. Год таму ў ім удзельнічалі тры экіпажы, сёлета — чатыры: спарткомплекс «Нёман», медыкі, сельгастэхніка і ААТ «Мастоўдрэў».

Як сцвярджаюць арганізатары і дасведчаныя людзі, экіпажаў было б значна болей, каб пра мерапрыемства былі апавешчаны загадзя.
Тым не менш спаборніцтвы прайшлі цікава і гледачы засталіся задаволены. Пераможцам прызнана судна аграпрамтэхнікі, капітанам якога быў Руслан Палубятка.
Найбольшае задавальненне гледачы атрымалі ад заплыву юнай пецярбуржанкі, якая прыехала ў Масты на адпачынак да сваякоў. Яна плыла на выратавальным крузе.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание