Наверх
Слоним
переменная облачность
19 °C
Зельва
переменная облачность
19 °C
Волковыск
переменная облачность
23 °C
Мосты
переменная облачность
23 °C
Дятлово
переменная облачность
23 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Мастоўдрэў»: збыт прадукцыі відавочны

23 июля 2017 10:24
Поделиться:
Пасля завяршэння мадэрнізацыі вытворчасці ААТ «Мастоўдрэў», на якую дзяржава анансавала, згодна з афіцыйнымі звесткамі, з 2008 па 2015 год 182 мільёны еўра ды дзяржаўных датацый на 1 трлн. недэнамінаваных рублёў, пайшлі хвалебныя рэляцыі аб паспяховым асваенні замежных рынкаў збыту.

Прадукцыю «Мастоўдрэва» складуюць пад адкрытым небам

Прадукцыю «Мастоўдрэва» складуюць пад адкрытым небам

 

За мінулы год прадпрыемства па гэтым паказчыку стала лідарам канцэрна «Беллеспаперапрам». Асноўны від прадукцыі — фанера і пліта ПВХ. Паводле афіцыйных звестак, прадукцыя паступае ў 19 краін свету, у тым ліку ў Германію, Расію, Іран.

Не будзем меркаваць пра працу іншых прадпрыемстваў канцэрна, але відавочна, што ў «Мастоўдрэва» са збытам ёсць праблемы. І гэта бачна ўсім мастаўлянам. Склады перапоўнены выпушчанай прадукцыяй, і яе складуюць проста на тэрыторыі прадпрыемства. І гэта можа пабачыць кожны чалавек, які праходзіць па вуліцы Савецкай, непадалёку ад аўтастанцыі. Прадукцыя захоўваецца даўно, бо яе ўпакоўка пад дажджом згніла. Магчыма, пашкоджана вільгаццю і сама прадукцыя.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание