
Віктар Марчык
Былы дэсантнік, адзін з дэмакратычных актывістаў Слоніма, Віктар Марчык, расказаў карэспандэнту «ГС», што для яго значыць гэтае свята.
— Сам я служыў яшчэ за савецкім часам у Закаўказскай ваеннай акрузе, у асобным горным дэсантна-штурмавым батальёне выведкі. Цяпер з саслужыўцамі сустракаемся ў асноўным у Баранавічах. Успамінаем гады службы, успамінаем саслужыўцаў. Шмат чаго ёсць успомніць, як па гарах бегалі.

— Значыць, баявое брацтва ўсё ж існуе?
— Канешне! Цяпер успамінаем, то бярэ настальгія, хочацца зноў у горы, хочацца скокнуць з парашутам.
— А адкуль пайшла традыцыя скакаць у фантаны 2 жніўня?
— Я не ведаю, сам я ніколі не купаўся ў фантане. Але думаю, што было горача, хлопцы вырашылі астудзіцца, адтуль і пайшла гэтая звычка.

Малады хлопец таксама хоча стаць дэсантнікам

А па горадзе ездзяць машыны са сцягам ПДВ
Фота аўтара
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь