Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
ясно
3 °C
EUR 2.2602
USD 2.0495
RUB(100) 3.2073
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

А ці не пачаставацца марозівам?

3 августа 2017 14:42
Поделиться:
У першыя дні жніўня ў Слоніме ўсталявалася сапраўдная летняя спёка, бадай, першая за лета-2017. Гэта і справакавала людзей прымаць "салодкія мікстуры ад спёкі" — марозіва.

 

Марозіва — гэта замарожаная салодкая маса з малочных прадуктаў з рознымі дадаткамі. Гэты ласунак вядомы ўжо некалькі тысяч гадоў, а прамысловы выраб яго пачаўся ў 1851 годзе, калі ў амерыканскім Балтымары адчынілася першая фабрыка па вытворчасці марозіва. З той пары марозіва пачало захопліваць планету і вабіць сваім чароўным смакам яе жыхароў.

У Слоніме летам вельмі шмат кропак з марозівам. Карэспандэнты «ГС» прайшліся па цэнтры горада і спыталі ў прадаўцоў і прадавачак, наколькі павышаецца продаж марозіва ў спякотныя дні.

— Я сёння працую першы дзень, таму не магу сказаць, наколькі пабольшалі продажы, але прадаецца марозіва шмат. Вось зараз сям`я з шасці чалавек набыла марозіва на ўсіх, — адказаў прадавец латка, што знаходзіцца каля «Гармоніі».

— Вядома ж, павышаецца продаж, а з ім і прыбытак. У нас тут прадаецца ўсё марозіва аднолькавае, але вось сіроп, якім паліваем, розны. Дзеткі, напрыклад, вельмі любяць і найчасцей замаўляюць марозіва з сіропам з трускалак, — ветліва адказала работніца з бара «Пятачок», якая прадавала марозіва на вуліцы.

— Шмат бяруць марозіва ў гарачыню. А якія гатункі самыя папулярныя — так і не скажаш, бяруць і шакаладнае, і з ромам, — пракаментавала сітуацыю, не адрываючыся ад працы, прадавачка марозіва каля «Бистрофф».

— Не трэба мяне фатаграфаваць. Бяруць марозіва людзі шмат, а найбольш ванільнае, — коратка і ясна адказала гандлярка прысмакам каля гандлёвага цэнтра «Арэна». 

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание