Наверх
Слоним
переменная облачность
-5 °C
Зельва
ясно
-5 °C
Волковыск
ясно
-5 °C
Мосты
ясно
-5 °C
Дятлово
ясно
-5 °C
Барановичи
ясно
-5 °C
EUR 3.0987
USD 2.5873
RUB(100) 3.3982
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Афіцыйны заробак слонімцаў — 640 рублёў

3 августа 2017 10:16
Поделиться:
Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімскага раёна ў чэрвені, паводле Белстата, склаў 639,2 рубля. У эквіваленце гэта амаль 330 даляраў.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, заробкі жыхароў Слонімскага раёна зноў выраслі — за апошні месяц слонімцы зарабілі на 20 рублёў больш, чым у траўні.
Рэальная заработная плата слонімцаў за першае паўгоддзе 2017 года склала да аналагічнага перыяду леташняга года 105%, а за сёлетні чэрвень да траўня — 102,5%.

У абласным рэйтынгу па заробках Слонімскі раён у чэрвені апусціўся з 7-га на 8-е месца.

Лідарамі па зарплатах у Гродзенскай вобласці па-ранейшаму з`яўляюцца Астравецкі (799,1 руб.), Гродзенскі (743,4 руб.) і Смаргонскі (697,3 руб.) раёны. Найменш у чэрвені зарабілі жыхары Воранаўскага раёна (552,8 руб.).

Намінальная налічаная сярэдняя зарплата працаўнікоў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, у чэрвені была 819,3 рубля, рабочых і службоўцаў — 819,3 рубля.
«ГС» звярнулася ў сацсетках «УКантакце» і «Аднакласнікі» да сваіх чытачоў з пытаннем «Ці атрымліваеце вы 639 рублёў заробку?» У апытанні на 14.00
31 ліпеня ў абедзвюх групах прынялі ўдзел 328 рэспандэнтаў, з якіх толькі 17 адказалі станоўча, а 260 — адмоўна.

Апытанне
Ці атрымліваеце вы 639 рублёў заробку?
Так — 17    
Не — 260
Хачу паглядзець адказ — 51

Наш канал в Telegram