Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
21 °C
Зельва
облачно с прояснениями
21 °C
Волковыск
пасмурно
18 °C
Мосты
пасмурно
18 °C
Дятлово
пасмурно
18 °C
Барановичи
ясно
20 °C
EUR 3.0359
USD 2.6042
RUB(100) 3.3779
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімская выпускніца набрала максімум балаў сярод абітурыентаў Купалаўскага ўніверсітэта

3 августа 2017 17:17
Поделиться:
Выпускніца СШ №5 Слоніма Антаніна Верашчавіна набрала максімальную колькасць балаў сярод абітурыентаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — 378. Дзяўчына збіраецца стаць юрыстам-міжнароднікам.

Антаніна Верашчавіна

Слонімская выпускніца здала цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове на 93 балы, па англійскай мове — на 98 балаў, грамадазнаўстве — на 92 балы, набраўшы ў выніку 378 балаў. Пры гэтым яна рыхтавалася да іспытаў самастойна, без дапамогі рэпетытараў. 

Антаніна абрала спецыяльнасць «Міжнароднае права» і прызнаецца, што вырашыла звязаць сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй, бо любіць замежныя мовы і грамадазнаўства. Школьніца не аднойчы станавілася пераможцай і прызёрам алімпіяд па гэтых прадметах на гарадскіх, раённых і абласных этапах алімпіяды.  

У тым, што Антаніна стане студэнткай ВНУ, не прыходзіцца сумнявацца. Пры гэтым на адно бюджэтнае месца на выбраную ёй спецыяльнасць прэтэндавалі 5,4 чалавека, інфармуе сайт Купалаўскага ўніверсітэта. І гэта самы вялікі конкурс на бюджэтнай форме атрымання адукацыі ў гэтай ВНУ.

Антаніна падае дакументы ў Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Найбольшы прахадны бал быў менавіта на спецыяльнасці «Міжнароднае права» — 334. Ужо на стадыі падачы дакументаў Антоніне распавялі пра перспектывы ўдзелу ў міжнародных праграмах і стажыроўках для студэнтаў у вядучых установах адукацыі Еўропы і Кітая.

Інтэрв`ю з Антанінай Верашчавінай чытайце ў папяровым выданні нашай газеты, якая выйдзе 9 жніўня

Фота grsu.by

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание