Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
ясно
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
ясно
16 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ці правамерны штраф за адсутнасць на ровары люстэрка задняга бачання?

4 августа 2017 10:19
Поделиться:
За апошнія гады ў Слоніме заўважна пабольшала раварыстаў. Веласіпедныя дарожкі ў горадзе практычна адсутнічаюць, а ўвага інспектараў ДАІ да вадзіцеляў двуколак расце ўсё больш у выглядзе накладзеных на іх штрафаў.

Гісторыя чытача

— Сёння ў горадзе мяне аштрафаваў даішнік за тое, што ехаў на ровары па краі праезджай часткі дарогі побач з тратуарам. Але ў тым тратуары такія бардзюры, што я не магу па іх скакаць на сваім ровары. А яшчэ, казаў, выпісвае штраф і за тое, што на маім ровары няма люстэрка. Але гэты ровар я купляў без люстэрка, заводам яно не прадугле­джана… Як я ні прасіўся, выпісаў мне інспектар адну базавую штрафу. Скажыце, ці правільна ён мяне аштрафаваў, асабліва за гэтае люстэрка? — пытаўся мужчына-раварыст, адзначаючы, што ў Правілах дарожнага руху ёсць момант, дзе гаворыцца, што веласіпедыстам да­зваляецца ехаць па праезджай частцы дарогі нават і пры наяўнасці тратуара, калі ехаць па ім немагчыма.

Каментар юрыста

Пракаментаваць гэтую тыповую ўжо для Слоніма сітуацыю мы папрасілі юрыста-эксперта Леаніда Судаленку.

— Пытанне гэтае рэгулюецца артыкулам 20 «Рух на веласіпедах і мапедах» Правілаў дарожнага руху, згодна з якімі:
п.148. Рух на ровары павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метр ад яе правага краю.

Пры гэтым:
п.153. Веласіпедысту і кіроўцу мапеда забараняецца:
153.1. выкарыстоўваць тэхнічна няспраўныя веласіпеды і мапеды, а таксама абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Іншымі словамі, як бачым, Правілы дарожнага руху не забараняюць, пры немагчымасці руху па тратуары, рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі.

Таксама, згодна з ПДР, веласіпедыстам забаронена выкарыстоўваць толькі тыя ровары, якія абсталяваныя з парушэннем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Калі завод-вытворца ровара не прадугле­дзеў люстэрка задняга бачання і пакупнік яго такім купіў, лічу, няма неабходнасці за свой кошт даабсталёўваць свайго двухколавага сябра, так як вытворцы абавязаны выраб­ляць ровары з улікам патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, — пракаментаваў сітуацыю Леанід Судаленка.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание