
Віталь Гуркоў спяваў у складзе Brutto
Гуркоў у перамог у фiнале ўкраiнца Васiлiя Сарокiна. Таксама Віталь Гуркоў з`яўляецца вакалістам папулярнага гурта BRUTTO (ex-Ляпіс Трубяцкой), з якім за тыдзень да гэтага паспяхова выступіў у якасці хэдлайнераў на шматтысячным фэсце «Рок за Баброў». https://www.youtube.com/watch?v=YoHBzEJ81yA
Зазначым, што ў 2016 годзе Гуркоў на Беларусі атрымаў негалоснае званне «Народны чэмпіён» (тады ён меў некаторыя праблемы з Міністэрствам спорту з-за сваёй ярка акрэсленай беларускай патрыятычнай пазіцыі). Як атрымліваецца сумяшчаць спорт і музыку ў шматразовага чэмпіёна свету, мы спыталі ў трэнера па муай тай Віктара Беразоўскага, які некалькі гадоў трэніраваў у Слоніме, а таксама падчас спартовай кар`еры трэніраваўся ў зборнай Беларусі разам з Гурковым.

Віктар Беразоўскі
— Віктар, у якія гады Вы трэніраваліся разам з Гурковым?
— З 2000 па 2009 год.
— Як ахарактарызуеце Віталя як чалавека ды баксёра?
— Віталь — добры спартсмен і чалавек. Ён адзіны чалавек у Беларусі, які выйграў чэмпіянат свету па тайскім боксе сярод аматараў восем разоў запар.
— Як, на Вашу думку, яму ўдаецца сумяшчаць шчыльны гастрольны графік ў Brutto ды паспяховую спартовую кар`еру?
— Віталь Гуркоў заўсёды працавіты і мае велізарную сілу волі. Цяжка, вядома, яму сумяшчаць спорт і гастролі, але тым не менш у яго гэта атрымліваецца, і ён даказаў на нядаўніх сусветных гульнях у Вроцлаве, што ён лепшы сярод лепшых.
— У той час, калі Вы разам трэніраваліся, Віталь ужо займаўся музыкай?
— Так, ужо ў тыя гады Гуркоў вельмі захапляўся музыкай.
Бліжэйшыя музычныя выступы «народнага чэмпіёна» Віталя Гуркова ў складзе BRUTTO на Беларусі адбудуцца 26 жніўня ў Лагойску на міжнародным фестывалі феерверкаў «Навальніца», а таксама на XI Лідскім байк-фестывалі, які пройдзе з 25 да 27 жніўня недалёка ад Ліды.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь