Наверх
EUR 2.3167
USD 2.0351
RUB(100) 3.2525
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Юбілейная выстава слонімскага мастака адкрылася ў краязнаўчым музеі

10 августа 2017 17:27
401
Поделиться:
10 жніўня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музею стартавала выстава знанага слонімскага мастака Васіля Грыневіча пад назвай "Запрашэнне сябрам".

 

Выстава была адкрыта ў гэты дзень нездарма — спадар Грыневіч 10 жніўня адзначае сваё 60-годдзе і 45 гадоў творчай дзейнасці.

Павіншаваць таленавітага мастака сабраліся яго родныя, блізкія, сябры і калегі з суполкі «Слонім-Арт», а таксама слонімцы, якія цікавяцца выяўленчым мастацтвам, і прадстаўнікі мясцовай улады. У гонар юбіляра было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў. Таксама спадару Васілю падаравалі шмат падарункаў, сярод якіх самым незвычайным, напэўна, быў музычны падарунак ад яго сябра і калегі Казіміра Кулеша, які праспяваў для юбіляра і ўсіх прысутных свае аўтарскія песні, напісаныя зусім нядаўна.

Выстава прац Васіля Грыневіча будзе адкрыта да 10 верасня. У слонімцаў і гасцей горада, якія цікавіцца мастацтвам, ёсць шанец іх пабачыць.

Інтэрв’ю з мастком Васілём Грыневічам чытайце ў друкаваным нумары «ГС».

Фота аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание