Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
6 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.2618
USD 2.0552
RUB(100) 3.2013
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Узлёт і падзенне мастоўскіх журавін

13 августа 2017 10:08
Поделиться:
Калі хто-небудзь зараз завітае ва ўрочышча непадалёку ад вёскі Галынка, то яму падасца, што гэта край некранутай прыроды. Толькі разбураны будынак напамінае, што там некалі была цывілізацыя — існавалі плантацыі журавін і буякоў.

Будынак помпавай станцыі

Асвойваць вельмі прыбытковую галіну — вырошчваць журавіны — на пачатку стагоддзя распачаў мясцовы калгас імя Чапаева. Для гэтага выбралі неасушанае балота. Капіталаўкладанні былі вялізныя.

З Мастоў правялі лінію электраперадачы звыш 7 км, выкапалі штучнае возера, збудавалі помпавую станцыю, устанавілі магутнае абсталяванне. Былі створаны тры чэкі — плантацыі для вырошчвання ягад па 1,5 га, пракладзена дрэнажная сістэма, пасаджаны са­джанцы.

Калгас фінансава гэтай справы не пацягнуў, і з прыходам новага старшыні Анатоля Глода ягаднік перадалі мясцовай ПМК-11. У год перадачы было сабрана толькі 500 кг журавін. Аднак, дзякуючы намаганням тагачаснага кіраўніка арганізацыі Яўгена Якубіка і яго каманды, справы пайшлі ў лепшы бок, і ў тым дапамагалі мастаўлянам спецыялісты пінскага саўгаса «Аснежыцкі».

Ужо ў 2008 годзе на склад было здадзена 15 тон журавін. І гэта пры тым, што аплата зборшчыкам была натуральная — 20% ад сабранага.
Быў закладзены чацвёрты чэк у 0,75 соткі. Выса­дзілі 4 000 кустоў буякоў. Справы ішлі паспяхова да 2009 года, пакуль пасаду кіраўніка пераўтворанай гаспадаркі, якая атрымала назву «Мастоўская ПМС», не заняла галоўны бухгалтар Алена Агей.

Што да Алены Аляксандраўны, то трэба адзначыць, што яна нарадзілася ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: бухгалтар і прававед. У дваццаць гадоў распачала працоўную дзейнасць старэйшым бухгалтарам мастоўскага калгаса «Прагрэс», аднак неўзабаве пасля яго расфарміравання ў 2002 годзе яна стала ўжо галоўным бухгалтарам ПМК-11.

Пасада кіраўніка ПМС стала для Алены Аляксандраўны трамплінам для яе імклівага кар`ернага росту, які прыпаў на перыяд кіравання вобласцю Сямёна Шапіры. ПМС кіравала два гады. З 2011 па 2012 год яна начальнік аддзела транспарту і камунікацый Гродзенскага аблвыканкама, з 2012 па 2014 год — намеснік старшыні Гро­дзенскага гарвыканкама. Зараз Алена Аляксандраўна Бубенчык — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, самая маладая намесніца такога рангу ў рэспубліцы, ёй няма і сарака гадоў.

Алена Бубенчык

Аднак вернемся да плантацыі журавін і буякоў. Кароткі час, калі Алена Аляксандраўна ўзначальвала ПМС, стаў для іх лёсавызначальным і пераломным для ўсяе гаспадаркі.

Зала помпавай станцыі

Паколькі журавіны — падсобная галіна дзейнасці, то на яе сталі менш звяртаць увагі. Быў звольнены галоўны спецыяліст плантацыі Іван Пяцэвіч. Замены яму не знайшлося. Зменшыўся дагляд, зменшыліся ўраджаі, і журавіны не сталі прыносіць прыбытку. Яшчэ некалькі гадоў пасля таго, як Алена Аляксандраўна стала чыноўнікам абласнога маштабу, была ахова, але гаспадарчая дзейнасць не вялася. Неўзабаве спусцілі возера, з якога ішла паліўка чэкаў, папярэдне вылавіўшы рыбу. Тры гады назад ахова была знятая. Вывезена абсталяванне, разбураны будынак. Журавіны ў большасці сваёй выкапалі і пераса­дзілі на прыватныя агароды. Пакінутыя без вады і дагляду, журавіны адзі­чэлі ці ссохлі.

Укладзеныя вялізарныя сродкі выкінуты на вецер.
Што датычыць цяперашняга стану ПМС, то з 120 рабочых і служачых на сённяшні дзень там працуе прыкладна 40 чалавек. Не працуюць цэхі па выпуску тратуарнай пліткі і платоў, у вёсцы Малькавічы не стала піларамы.
 
Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание