Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.084
USD 2.6264
RUB(100) 3.3274
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Польскі консул наведаў Масты Левыя

19 августа 2017 9:37
Поделиться:
Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак з дэлегацыяй у нядзелю пабываў у вёсцы Масты Левыя. Мэтаю візіту было ўшанаванне памяці гарадзенцаў, якія падчас польска-савецкай вайны 1920 года ваявалі ў шэрагах Войска польскага. У прысутнасці вяскоўцаў пасля кароткай прамовы былі запалены знічы і ўскладзены кветкі да помніка ў памяць загінуўшым.

Консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Яраслаў Ксёнжак аддае даніну павагі каля помніка загінуўшым воінам Войска польскага ў Мастах Левых


 

Помнік быў устаноўлены ў 1928 годзе ў гонар палеглых у баі воінаў 81-га добраахвотнага гарадзенскага палка Першай беларуска-літоўскай дывізіі. Гэты бой, як сцвярджа­юць гісторыкі, меў вялікае значэнне для будучай перамогі Войска польскага ў той вайне. Адбыўся ён 22-23 ліпеня 1920 года. Шостая армія камандарма Лазарэвіча заняла правабярэжжа ракі Нёман у раёне мястэчка Масты. Пры паспяховых дзеяннях далей чакала ўзяцце Ваўкавыска, Гародні, Беластока і Варшавы.

Задача авалодаць пераправай праз Нёман была пастаўлена перад Калмыцкай дывізіяй. Пераход ракі расейцы пачалі 22 ліпеня каля маёнтка Азнабішыных. Жаўнеры паручніка Шыманскага, якія трымалі там абарону, далі магчымасць калмыкам дайсці да сярэдзіны Нёмана, пасля чаго адкрылі агонь на паражэнне. Атака захлынулася. Па рацэ паплылі забітыя коні і людзі. Начная атака чырвонаармейцаў зноў жа пацярпела паразу. Ранкам наступнага дня праціўнік, скарыстаўшы аэрастаты дзеля карэкціроўкі стрэлаў гармат, нанёс урон абаронцам. Аднак Шыманскі хутка свае шэрагі папоўніў з рэзерву, і чарговы наступ бальшавікоў меў яшчэ горшыя наступствы, чым папярэдні.

24 ліпеня чырвонаармейцы ўжо не рабілі ніякіх захадаў атакаваць праціўніка. Калмыцкая дывізія была цалкам знішчана. Тухачэўскі, які камандаваў аперацыяй, зняў армію Лазарэвіча з фронту і накіраваў у тыл на перафарміраванне.

Помнік для ветэранаў той вайны быў знакавы, але яго разбурылі тут у 1939-м пасля ўсталявання чарговай савецкай улады. Устаноўленыя крыжы і камяні з надпісам былі скінуты ў Нёман. Пастамент знаходзіўся на падвор`і мясцовага жыхара Уладзіміра Рыбака. Ён распавёў пра яго мясцовым грамадскім дзеячам. Пасля гэтага людзі скінутыя з пастамента камяні дасталі з Нёмана і паставілі іх на сваё месца. Анджэй Пажэцкі, сябра Саюза палякаў на Беларусі, паспрыяў усталяванню на помніку крыжа.

Сёлета грамадскія актывісты з Мастоў 23 ліпеня правялі там талаку і добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол помніка.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram