Наверх
Слоним
ясно
3 °C
Зельва
ясно
3 °C
Волковыск
ясно
0 °C
Мосты
ясно
0 °C
Дятлово
ясно
0 °C
Барановичи
ясно
2 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ці мае права прымак на частку жылля ў жончынай хаце?

19 августа 2017 9:37
Поделиться:
З такім пытаннем у рэдакцыю «ГС» звярнуўся жыхар Слоніма, які жыве з жонкай у хаце, што засталася жонцы ў спадчыну ад бацькоў.

Леанід Судаленка

Пытанне чытача

— Жывем з жонкай у яе хаце ўжо больш за дзесяць гадоў. Там жа я прыпісаны па месцы жыхарства. Аднак апошнім часам падчас спрэчак жонка стала пагражаць, што выжане мяне з яе хаты. Калі нашы адносіны зусім сапсуюцца і дойдзе да разводу, ці маю я права на частку жылля ў яе хаце? — пытаецца мужчына.

Пракаментаваць гэтую сітуацыю мы папрасілі юрыста-праваабаронцу Леаніда Судаленку.

— Згодна з артыкулам 26 кодэкса «Аб шлюбе і сям`і», маёмасць, якая належала сужэнцам да ўступлення ў шлюб, а таксама атрыманая імі ў перыяд шлюбу ў дар або ў парадку атрымання ў спадчыну, з`яўляецца ўласнасцю кожнага з іх. Такім чынам, у выпадку скасавання шлюбу Вы не будзеце мець права на частку жылога памяшкання, якое Ваша жонка атрымала ў спадчыну ад сваіх бацькоў, — адказаў на пытанне чытача Леанід Судаленка.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание