Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3557
USD 2.095
RUB(100) 3.2765
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Аўкцыён у «царскім сяле»

21 августа 2017 10:47
436
Поделиться:
Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў апавясціла пра правядзенне аўкцыёну па продажы маёмасці ААТ «Мастоўдрэў» — жылога двухпавярховага дома на вуліцы 40 гадоў БССР. Здаецца, нічога дзіўнага — аўкцыён як аўкцыён. Зараз іх адбываецца вялікае мноства. Аднак адметнай з`яўляецца пабудова гэтага дома, як і трох суседніх.

З аўкцыёну прадаюць катэдж ААТ «Мастоўдрэў»


 

Напрыканцы 90-х гадоў за вялізным плотам на тэрыторыі закінутай нафтабазы распачалося таемнае будаўніцтва. Неўзабаве мне, як выдаўцу бюлетэня «Мастоўскі веснік», удалося высветліць і давесці да грамадскасці, што там распачалося будаўніцтва катэджаў. Уладальнікамі ўчасткаў сталі першыя асобы раёна — старшыня райвыканкама Аляксандр Кісялёў, яго першы намеснік Адам Кавалька, начальнік міліцыі Мечыслаў Улан і генеральны дырэктар ААТ «Мастоўдрэў» Віктар Буры.

Давялося тады мець непрыемныя гутаркі з кіраўніком раёна і начальнікам міліцыі. Аднак далей за моўныя папярэджанні справа не пайшла.

Каб супакоіць грамадскасць, забудоўшчыкі перавялі будучае жыллё ў службовае, а высачэзныя пліты плоту з`ехалі ў невядомым кірунку. Так паўстаў катэджны пасёлак, які мастаўляне назвалі «царскім сялом». Вось толькі ўладальнікам катэджаў пажыць там доўга не давялося і прыватызаваць іх таксама не атрымалася.

Неўзабаве Адам Кавалька стаў старшынёй Астравецкага райвыканкама і з`ехаў. З-за цяжкага фінансава-эканамічнага стану прадпрыемства пакінуў сваю пасаду і пераехаў у Ліду Віктар Буры. Пасля страляніны з пісталета ў велікодную ноч ля кафэ «Купалінка» пакінуў пасаду начальніка міліцыі Мечыслаў Улан. На пачатку 2000-х Аляксандр Кісялёў вымушаны быў утульны райкамаўскі кабінет ды катэдж змяніць на крэсла старшыні ЗАТ «Гу­дзевічы» ды перамясціцца ў тую вёску.

На працягу апошніх 15 гадоў гэтыя катэджы так і заставаліся службовымі, акрамя аднаго. Назаўжды там пасяліўся былы начальнік міліцыі Іван Здановіч, які ў свой час удала прадаў кватэру ў Скідзелі і змог прыватызаваць службовае памяшканне. У астатніх двух катэджах кожны раз са зменай гаспадара праводзіўся еўрарамонт.

Найбольш не пашанцавала будынку ААТ «Мастоўдрэў», дзе жылі перманентна зменныя кіраўнікі прадпрыемства, але з прызначэннем на пасаду генеральнага дырэктара мастаўляніна Сяргея Асосава, які мае ўласнае жыллё, гэты дом пустуе.

Агульная плошча дома складае 146 кв. м. Зямельны ўчастак крыху большы за 11 сотак. Стартавы кошт дома з улікам ПДВ — 124 800 рублёў, гэта прыкладна 62 500 даляраў у эквіваленце. Аўкцыён мае адбыцца 11 верасня. Магчыма, тады мы і даведаемся пра новага жыхара «царскага сяла».

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание