Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
-1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-1 °C
Барановичи
переменная облачность
-2 °C
EUR 2.2682
USD 2.0479
RUB(100) 3.209
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімцы падаравалі жыхарам Свіслачы Эдэмскі сад з Адамам і Евай

23 августа 2017 12:25
Поделиться:
Да абласных «Дажынак-2017», якія пройдуць у Свіслачы, жыхары гэтага горада атрымалі ў падарунак ад камунальшчыкаў вобласці 17 тэматычных кампазіцый з кветак. Слонімскія майстры ландшафтнага дызайну прывезлі ў Свіслач кампазіцыю "Эдэмскі сад".

Кампазіцыя «Эдэмскі сад» Слонімскага ГУП ЖКГ

У райцэнтры, дзе ладзяцца абласныя «Дажынкі», традыцыйна праходзіць конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва ЖКГ Гродзеншчыны «Кветкавыя фарбы «Дажынкі». Мэта гэтага конкурсу — не толькі выбраць самых крэатыўных і прафесійных азеляняльнікаў, але і пакінуць гораду прыгожыя кветкавыя кампазіцыі.

Нядаўна ў Свіслачы, які рыхтуецца да абласных «Дажынак», з`явілася 17 такіх кампазіцый з кветак, дэкаратыўных раслін з выкарыстаннем арыгінальных канструкцый, архітэктурных формаў, мармуровай крошкі і іншых дызайнерскіх рашэнняў. 

Слонімскія ландшафтныя майстры пакінулі жыхарам гэтага райцэнтра ў падарунак «Эдэмскі сад» — металічную канструкцыю ў выглядзе дрэва, каля якога сядзяць Адам і Ева. А вырабіў яе майстар Аляксандр Ёрш. Рукамі гэтага таленавітага чалавека ў Слоніме створаны фартэпіяна, рэтрааўтамабіль, сакура і Эйфелева вежа.

Кампазіцыя ад смаргонскіх ландшафтных дызайнераў, якая вельмі палюбілася свіслацкай дзятве. Скульптуры хлопчыка, дзяўчынкі і ката Максім Дэмко выразаў з суцэльнага дрэва

   

Кампазіцыя ад Карэліцкага ГУП ЖКГ «Прыгажосць выратуе свет» — дамская сумачка, у якой памада, расчоска і люстэрка. Ну і як без кветак?!

Кампазіцыя «Мой горад» — ён, яна, ліхтары і кветкі — ад майстроў з Іўя

Дэльфінаў у кветкавым моры стварылі свіслацкія камунальшчыкі

Кампазіцыя Навагрудскага ГУП ЖКХ, якая заняла адно з першых месцаў

Другое месца заняло пано «Чароўны свет» шчучынскіх майстроў

Як паведамілі арганізатары конкурсу, Гродзенская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама, першае месца  ў конкурсе было прысуджана Навагрудскаму і Астравецкаму РУП ЖКГ, другое — Шчучынскаму і Скідзельскаму РУП ЖКГ, трэцяе — Смаргонскаму і Карэліцкаму РУП ЖКГ.

Каманды-пераможцы атрымалі дыпломы і грашовае ўзнагароджанне, астатнія ўдзельнікі конкурсу былі заахвочаны.

Фота grodno-kbp.by і svisgaz.by

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание