Наверх
EUR 2.2759
USD 2.0566
RUB(100) 3.1349
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На свяце ў Шылавічах юшка спадабалася ўсім

24 августа 2017 11:04
540
Поделиться:
З Маладзёжнай, Верхняй, Танкістаў і іншых вуліц збіраліся жыхары вёскі Шылавічы, што на Слонімшчыне, каб грамадой правесці выходны дзень. І назву свайму святу прыдумалі адпаведную — «Вуліца мая родная».

Вёска Шылавічы

Народ сыходзіўся на пустэчу каля вясковага клуба, дзе былі арганізаваны кропкі продажу харчоў, напояў і месцы для дзіцячых гульняў.

Улетку вясковаму народу не дастае часу на розныя забавы, бо на дварэ жніво, і працы хапае. Але і прамінуць неспадзяваны выпадак сустрэцца з сябрамі і знаёмымі таксама не хацелася, і людзі паасобку ды групамі падыходзілі бліжэй да сцэны, дзе гучала музыка.

Вось і павіталіся суседзі

Больш за тое, там жа, на месцы, мясцовыя кухары Наталля Анатольеўна і Пётр Іванавіч юшку пачалі варыць, і пахі ад варыва распаўзаліся па ваколіцы. А чаму б не пакаштаваць місачку наварыстай юшкі, якую людзям раздавалі бясплатна. Свежых карпаў для грамады са сваіх сажалак падвёз фермер Мікалай Скурат. На гэтыя мэты ён ахвяраваў рыбу бясплатна.  

Па словах мастацкага кіраўніка Шылавіцкага клуба Алены Салдаценка, калі абвяшчалі пра свята, то людзі пыталіся, ці будзе юшка. І, атрымаўшы станоўчы адказ, давалі згоду прыйсці.

— Культурныя мерапрыемствы мы арганізоўваем двойчы ў месяц. Гэтым разам  прыйшлі людзі з кожнай вуліцы, яны раскажуць пра сябе, пра сваіх суседзяў. Самыя бойкія і заспяваюць на сцэне, — адзначыла Алена Салдаценка.

Алёна Салдаценка

І сапраўды, на сцэну выходзілі як сталыя людзі, так і маладзейшыя. Напрыклад, 64-гадовая Валянціна Трухан з вуліцы Танкістаў праспявала для вяскоўцаў сваю любімую песню «Блакітнавокі васілёк», а 11-гадовая Ліза Смірнова праспявала песню «Рамонкі». Апладысменты і словы падзякі гучалі і пасля выступу слонімскага ансамбля «Сузор`е». Чатыры артысткі зачароўвалі прысутных сваімі спевамі.

Смірнова Ліза

Як адзначыў падчас выступу старшыня мясцовай улады Сяргей Бязносік,  паболей бы падобных святаў было ў вяскоўцаў.   

Самы экалагічны сялянскі транспарт

Слонімец Артур Клепас прыйшоў на свята разам з бабулямі

Замак вырас на вясковай пустэчы

На свята ўсей сям'ёй

Сцяжынка да месца свята

Хлопцы з Шылавіч ужо чакаюць вяселля

Сабраліся ўсёй вёскай на адным месцы

На адной лаве ў чаканні канцэрту

Старшыня мясцовай улады Сяргей Бязносік звярнуўся да вяскоўцаў

Самыя заўзятыя гледачы

Песня для суседзяў

Дзяўчо спявае ад душы

Сонца вочы жмурыць

Да цянёчку народ цягнецца ў спёку

Дзе гаспадыня, там і сабака

На біс

Ад усёй душы спяваюць артысты з «Сузор'я»

Спявае Галіна Урадзімская

Пётр Іванавіч і Наталля Анатольеўна гатуюць юшку

І будзе юшка добрая

На руках у матулі

Пра цікавыя рэчы можна даведацца на свяце

Прыйшла пара і падмацавацца

Мужчынская размова

Вёска на свяце

Гуляць буду толькі з матуляй

Падпяваюць і пляскаюць у далоні

Валянціна Трухан спявая для суседзяў

Айцец Вадзім, настаяцель Шылавіцкага храма, размаўляе па душах з жанчынай

Ансамбль «Сузор'е»

Позірк

Фота аўтара

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание