
Справа не праехаць і злева правальваецца
Зусім нядаўна, здаецца, давялося пісаць пра вялікую яміну на тым мосце праз Ісу, калі едзеш ці едзеш на ровары з Лабазоўкі ў накірунку горада. Пасля публікацыі матэрыялу на нашым сайце работнікі ДЭП яміну там хутка заасфальтавалі. Але асфальт інтэнсіўна пачаў правальвацца з другога боку моста, калі кіравацца з горада ў бок Лабазоўкі.
Аўтар гэтых радкоў, штодня едучы праз мост на ровары, цягам некалькіх тыдняў назіраў, як павялічваецца яміна. Апошнім часам раварысты старэйшага ўзросту пачалі аб`язджаць небяспечную перашкоду па праезджай частцы моста. А гэта верная прыкмета, што праблему патрэбна неадкладна вырашаць.

Асфальт тут правальваецца кожны год…
У пятніцу, 25 жніўня, карэспандэнт «ГС» звязаўся па тэлефоне з дырэктарам Слонімскага дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Сяргеем Жылічам і пацікавіўся, калі магчыма заасфальтаваць яміну на мосце на вуліцы Баграціёна.
— Заўтра зробім, — паабяцаў Сяргей Васільевіч.
Фота аўтара
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь