
Футбольныя баталіі ў Светлагорску
«Хімік» (Светлагорск): Танько, А. Бяляўскі, В. Бяляўскі, Голік, Чырык, Камароў (Петрушэўскі), Пырх, Шупляк, Бяляўскі, Міхальчук (Пугач), Насановіч (Пракапенка).
Запасныя: Бабруйка, Сенцюроў, Кундро, Шаўчонак.
«Слонім-2017»: Чашун, Глебаў, Жукаў (Жылінскі), Чытанава, Калінін (Дзегцяроў), Касцючык, Міхальцоў, Пагодзін, Пузач (Спасюк), Салавей, Харланаў.
Запасныя: Пацэвіч, Падрэцкі, Чэпа.
Пасля дзвюх параз у пачатку другога круга ФК «Слонім-2017» меў добрыя шанцы рэабілітавацца ў гульні са светлагорскім «Хімікам». У няблізкі Светлагорск слонімская каманда выехала за дзень да матча, каб быць на наступны дзень у добрай форме.
Першы тайм быў практычна роўны. Абедзве каманды аднолькава валодалі мячом. Больш-менш рэальны шанец вызначыцца ў слонімцаў меў Міхальцоў, які стрэліў па цэнтры брамы, дзе знаходзіўся кіпер.
У другім тайме выхад на поле, бадай, самага вопытнага гульца ў складзе абедзвюх каманд Дзегцярова (ён калісьці граў у маскоўскім «Лакаматыве» і «Тарпеда») крыху ажывіла гульню «Слоніма-2017» і дадала ёй цікавасці. Але ў нашых гульцоў, на жаль, нічога не атрымлівалася з рэалізацыяй. «Хімік» жа меў рэальны момант вызначыцца, але, на шчасце слонімцаў, мяч трапіў у перакладзіну.
Сустрэча так і завяршылася нулявой нічыёй. Зазначым, што гэта была першая гульня «Слоніма-2017» без галоўнага трэнера Вячаслава Царука, які сышоў з каманды. Кіраваў «Слонімам-2017» гэтым разам трэнер Аляксандр Кадаўбік.
Наступны матч наш клуб правядзе 26 жніўня ў Слоніме ў гульні з пінскай «Хваляй». Прыходзьце і падтрымайце родны клуб у апошнія выходныя лета!
Команда |
М |
В |
Н |
П |
Заб |
Проп |
О |
|
1 |
Смолевичи СТИ |
18 |
10 |
4 |
4 |
29 |
14 |
34 |
2 |
Луч |
18 |
12 |
5 |
1 |
41 |
16 |
31 |
3 |
Торпедо Минск |
18 |
9 |
4 |
5 |
28 |
21 |
31 |
4 |
Локомотив Гомель |
18 |
9 |
3 |
6 |
27 |
26 |
30 |
5 |
Белшина |
18 |
8 |
6 |
4 |
29 |
13 |
28 |
6 |
Гранит |
18 |
9 |
3 |
6 |
26 |
18 |
27 |
7 |
Слоним-2017 |
18 |
7 |
5 |
6 |
20 |
18 |
26 |
8 |
Волна |
18 |
8 |
1 |
9 |
31 |
32 |
25 |
9 |
Энергетик-БГУ |
18 |
6 |
5 |
7 |
18 |
16 |
23 |
10 |
Барановичи |
18 |
6 |
5 |
7 |
21 |
26 |
23 |
11 |
Орша |
18 |
6 |
4 |
8 |
27 |
27 |
22 |
12 |
Химик Светлогорск |
18 |
5 |
5 |
8 |
19 |
27 |
20 |
13 |
Лида |
18 |
5 |
4 |
9 |
21 |
28 |
19 |
14 |
Осиповичи |
18 |
4 |
4 |
10 |
19 |
33 |
16 |
15 |
Сморгонь |
18 |
3 |
6 |
9 |
17 |
34 |
15 |
16 |
Неман-Агро |
18 |
3 |
4 |
11 |
17 |
41 |
13 |
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь