Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
7 °C
Дятлово
пасмурно
7 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.2618
USD 2.0552
RUB(100) 3.2013
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Ці можа сельсавет прадаць дом сялянкі за даўгі перад дзяржавай?

27 августа 2017 8:59
Поделиться:
У мінулым нумары газеты быў надрукаваны матэрыял нашага карэспандэнта Ганны Валадашчук «Дзяржава вяскоўку абдзірае як ліпку» пра жыхарку вёскі Дзярэчын Зэльвенскага раёна Наталлю Міхно, у якой мясцовыя ўлады праз органы апекі забралі пецярых дзяцей і якой пагражаюць прадаць яе дом з аўкцыёну.

Пытанне чытача

Цяпер дзяржава забірае ў жанчыны на ўтрыманне дзяцей 70% заробку палявода ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Аднак заробак палявода невялікі, запазычанасць жанчыны расце не толькі перад дзяржавай за ўтрыманне дзяцей, але і за камунальныя паслугі — пры 400 рублях доўгу за электрычнасць у хаце адключылі святло. У размове з карэспандэнтам «ГС» Наталля Міхно прызналася, што старшыня сельсавета прыгразіла ёй, што сельсавет можа прадаць за даўгі яе хату і нават запатрабавала на хату дакументы, якія вяскоўка схавала.
Ці можа сельсавет прадаць дом вяскоўкі за даўгі перад дзяржавай (доўг за дзяцей складае 20 тысяч рублёў), наколькі верагодныя апасенні Наталлі Міхно?

Каментар юрыста

Адказаць на гэтае пытанне і пракаментаваць сітуацыю з прававога боку мы папрасілі юрыста-праваабаронцу Алега Мацкевіча.
— Што тычыцца адчужэння жылога дома, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, такая магчымасць жыллёвым заканадаўствам прадугледжана.

Алег Мацкевич

Так, згодна з арт. 155 ЖК, у выпадку, калі ўласнік жылога памяшкання мае без паважлівых прычын шасцімесячную запазычанасць па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі, мясцовы выканкам абавязаны ў пісьмовай форме папярэдзіць уласніка аб неабходнасці разлічыцца з запазычанасцю. Калі ўласнік не разлічыўся цягам аднаго месяца з даты атрымання папярэ­джання з запазычанасцю ў поўным аб`ёме, а магчымасці гэта зрабіць за кошт іншай яго маёмасці няма, мясцовы выканкам мае права падаць у суд іск аб прымусе ўласніка да адчужэння жылога памяшкання. Калі суд прыме рашэнне аб прымусе ўласніка да адчужэння жылога памяшкання, гэты ўласнік абавязаны выканаць рашэнне цягам года з моманту ўступлення рашэння ў сілу. Калі цягам гэтага года ўласнік разлічыцца з запазычанасцю, выканаўчая вы­творчасць па справе спыняецца. Калі ж цягам года гэтага не адбылося і ўласнік не прадаў жылое памяшканне, мясцовы выканкам мае права падаць у суд іск аб прымусовым продажы. У гэтым выпадку былому ўласніку жылога памяшкання мясцовым выканкамам цягам двух месяцаў перадаецца ва ўласнасць іншае жылое памяшканне меншай агульнай плошчай і ніжэйшых спажывецкіх якасцей, выплачваецца кошт прададзенага памяшкання за вылікам кошту перададзенага ва ўласнасць, затрат на адчужэнне і пагашэнне па запазычанасці па плаце за жыллёва-камунальныя паслугі.

Што з`яўляецца паважлівымі прычынамі, з пункту гледжання жыллёвага заканадаўства нормамі ЖК не тлумачыцца. Аднак, мяркую, што малы памер заробку пасля вылічэння з яго расходаў на ўтрыманне дзяцей такой прычынай быць можа. Слушнасць гэтай думкі трэба будзе даводзіць у судзе ў выпадку, калі мясцовыя ўлады прымуць рашэнне аб прымусовым адчужэнні і звернуцца туды з іскам. Але за такі від запазычанасці, як кампенсацыя дзяржаве выдаткаў на ўтрыманне дзяцей, жыллё прымусова адчужацца не можа, — пракаментаваў сітуацыю Алег Мацкевіч.

P.S. Даведацца, як бараніць свае правы, а таксама іншую інфармацыю на праваабарончую тэматыку можна на сайце spring96.org.
Правы можа бараніць кожны!

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание