Наверх
Слоним
ясно
5 °C
Зельва
ясно
5 °C
Волковыск
небольшая облачность
5 °C
Мосты
небольшая облачность
5 °C
Дятлово
небольшая облачность
5 °C
Барановичи
переменная облачность
5 °C
EUR 2.6172
USD 2.3986
RUB(100) 3.3424
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Лоск спераду і шэрасць ззаду

29 августа 2017 8:52
Поделиться:
Дзіўныя рэчы апошнім часам можна назіраць у Мастах. У цэнтры горада на фасадах дамоў наводзяць лоск, а зваротны іх бок застаецца шэрым. Падобнае ўпрыгожванне райцэнтра адбываецца менавіта толькі на галоўнай вуліцы горада — Савецкай, якую з часам можна будзе перайменаваць у «пацёмкінскую».

Адрамантаваны фасад дома ў Мастах

 

Год таму, калі Мастоўскі райвыканкам узначаліў Юрый Валяваты, пачалі рамантаваць дом №48 па вуліцы Савецкай, які стаіць навідавоку побач з плошчай Леніна. Галоўны фасад дома займеў прывабны выгляд. А вось другі бок будынка рамонтнікі толькі патынкавалі.

Увесну распачаўся касметычны рамонт дома №23, што стаіць насу­праць. Фасад зрабілі прывабным, адваротны бок — гэткі ж, як і ў доме №48.
Праца ідзе паскоранымі тэмпамі. Калі на рамонт першага дома было затрачана болей як паўгода, то цяпер толькі чатыры месяцы.

Той жа дом з тылу

Неўзабаве распачаўся рамонт суседняга дома №21 па вуліцы Савецкай. Падобна, што раманта­ваць будуць па-ранейшаму — каб толькі фасад прывабліваў.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание