Наверх
Слоним
небольшой дождь
5 °C
Зельва
небольшой дождь
5 °C
Волковыск
небольшой дождь
6 °C
Мосты
небольшой дождь
6 °C
Дятлово
небольшой дождь
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімскія вучні дакрануліся да кніг, якім за 200 гадоў

12 сентября 2017 16:35
Поделиться:
Выстава кніг, прысвечаная знакаваму юбілею — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, арганізавана у музеі СШ №4 імя Аляксандра Жукоўскага.

У панядзелак, 11 верасня, у музеі адбылася вечарына, прысвечаная гэтаму святу.

У той дзень пяцікласнікі СШ №4 пачулі шмат новага і цікавага — напрыклад, на чым першапачаткова пісаліся кнігі, хто надрукаваў першую кнігу, даведаліся, што чарніла для першых кніг рабілі з арэхаў і многае другое.

Кніга, якую разглядаюць дзеці, выдавалася ў 1767 годзе

Дзеці ўдзельнічалі ў інтэлектуальным спаборніцтве і адказвалі на розныя пытанні.

На сустрэчы прысутнічала Ніна Анішчык, якая паказала старажытныя кнігі са сваёй сямейная калекцыі — падручнікі, навучальныя дапаможнікі на розных мовах. Большасці кнігам, якія прадставіла сланімчанка, звыш ста гадоў.

Падчас імпрэзы вучні паспрабавалі пісаць пер`евымі ручкамі і чарнілам, якія таксама прынесла Ніна Анішчык.

Варта адзначыць, што ў музеі праходзіць выстава старадаўняй царкоўнай кнігі, якую прадставіў протаіерэй Уладзімір Бобчык, настаяцель прыходу Слонімскага храма  прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў Альбярціне.

Да кніг, якім больш за 200 гадоў, дакрануліся наведвальнікі выставы.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание